Таццяну Севярынец адпусцілі дадому да суда
Пра затрыманне маці палітзняволенага Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. А 10 студзеня, пасля затрымання, жанчына трапіла ў бальніцу.
Сёння стала вядома, што Таццяну адпусцілі дадому
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавяла Ганна Севярынец.
«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку».