Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5 400 рублёў
Сёння, 25 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска разглядзелі справу Таццяны. Вынікам стаў штраф памерам у 5 400 рублёў (135 базавых велічыняў).
Нагадаем, пра затрыманне маці палітзняволенага Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. Пасля затрымання жанчына трапіла ў бальніцу, а пазней яе адпусцілі дадому. Супраць жанчыны склалі два пратаколы: за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП) і “несанкцыянаванае пікетаванне” (арт. 24.23 КаАП).