Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты падарылі мінчукам неспадзяваную радасць і дабрыню (фота, відэа)
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 17 лютага заладзілі акцыю ў Дзень праявы неспадзяванай радасці і дабрыні.
“У Беларусі раней яшчэ ніхто не адзначаў гэтае свята. Напэўна, не было вялікай прычыны. Усе і без таго жылі “добра”. Але эканамічны крызіс за апошні год крануў усіх і кожнага. Радасці не так шмат як было раней”, – адзначылі ў МХД.
У сувязі з гэтым актывісты МХД на выхадзе з гандлёвага цэнтра “Сталіца” ў бок вакзала ў абедзенны перапынак з прычыны Дня неспадзяванай радасці раздавалі ўсім мінакам невялікія падарункі ў выглядзе шакаладак і інфармацыі пра МХД, казалі добрыя словы, усміхаліся ўсім. Рэакцыя людзей была ветлівай, усе радаваліся і выказвалі словы падзякі.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН