У Гомелі затрымалі актывістаў БХД (абноўлена)
8 сакавіка група актывістаў у складзе Кастуся Жукоўскага (прыйшоў з дачкой Алесяй), Васіля Такарэнкі, Андруся Цянюты, Змітра Карашкова, Андрэя Папова, Змітра Шаўчэнкі сабралася ў Гомелі ля ўваходу ва ўнівермаг.
Актывісты сабраліся правесці антыалкагольную кампанію і раздаць інфармацыю пра шкоднае уздзеянне алкаголю. Акцыя мела за мэту спыненне жаночага алкагалізму.
Праз некаторы час да актывістаў падышлі супрацоўнікі абласного АМАПу. На просьбу актывістаў назвацца адзін дастаў з кішэні бэйдж, на якім было напісана імя амапаўца: Аўчыннікаў Дзмітрый Генадзевіч. Другі не называў сябе.
“Аўчыннікаў” паводзіў сябе дрэнна: хапаў актывістаў за адзенне, “тыкаў”, прапаноўваў “пройті по-хорошему”, паказваючы некуды за вугал убок ад вуліцы. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі былі дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Гомеля. Аднаму з актывістаў удалося сысці з месца затрымання.
Паводле апошніх дадзеных, міліцыянты перапісалі дадзеныя ўсіх удзельнікаў акцыі, пасля чаго іх адпусцілі. У міліцыі пакінулі толькі Васіля Такарэнку.
Андрэй Папоў для BCHD.INFO