Выйшлі на волю сябры БХД і МФ Уладзь Яроменак і Зьміцер Крамянецкі

04 мая 2012 16:57  |  Галоўныя навіны

4 траўня каля 15 гадзіны з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі актывісты Ўладзь Яроменак і Зьміцер Крамянецкі.

 

Юнакоў затрымалі 27 красавіка каля будынка Савецкага суду Менску, дзе адбываліся працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі Чарнобыльскага шляху маладафронтаўцамі Міколам Дземідзенкам, Раманам Васільевым і Міхасём Мускім. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Далі па 7 ці 15 сутак арышту.

«На ўмовы гэтым разам яны ня скардзіліся. Казалі, што адбывалі пакараньне досыць камфортна, але само асуджэньне назвалі незаконным», — паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая, якая сустракала актывістаў калі Акрэсьціна.

Болей навін