Партыйная школа для актывістаў БХД прайшла ў Гомелі (фота)

20 мая 2012 15:22  |  Галоўныя навіны

У Гомелі 19-20 траўня адбылася партыйная школа для актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у ёй узялі агулам каля 30 чалавек.

“Такія навучальныя семінары, безумоўна, карысныя для нашых актывістаў. Іх трэба праводзіць перыядычна, штогод, бо накапліваецца вопыт працы, прыходзяць новыя людзі”, – адзначыў гомельскі абласны каардынатар БХД Юры Клімовіч. – “Вельмі карысныя былі менавіта практычныя трэнінгі і па планаванні лакальных кампаніяў, і па напісанні прэс-рэлізаў, і па працы ў сацыяльных сетках. З тымі мясцовымі кампаніямі, што былі распрацаваныя сёння падчас семінараў, можна ўжо выходзіць да людзей і пачынаць рэалізоўваць.”

Нагадаем, аналагічныя партыйныя школы БХД ўжо прайшлі ў Горадні і Менску, а цягам бліжэйшага месяца яны павінны адбыцца і ва ўсіх іншых абласных цэнтрах Беларусі. Галоўнай адметнасцю гэтага цыклу партыйнага навучання з’яўляецца скіраванасць на планаванне і правядзенне лакальных кампаніяў на мясцовым узроўні.

Болей навін