Вызвалены Мікола Дземідзенка

01 чэрвеня 2012 12:25  |  Галоўныя навіны

1 чэрвеня пасьля адміністрацыйнага арышту вызваліўся намесьнік старшыні МФ, сябар БХД Мікалай Дземідзенка.


Мікола адседзеў 3 сутак, якія засталіся яму ад апошняга адбыцьця пакараньня, падчас якога юнака завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.

 

Міколу Дземідзенку апошні раз затрымалі 14 траўня пост-фактум пасьля зьяўленьня ў Менску нацыянальнага сьцяга ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб зьмене сымболікі. Юнак прабыў на свабодзе толькі тры дні пасьля пазамінулага арышту за Чарнобыльскі шлях.

 

Заклікаем сустрэць пасьля арыштаў астатніх затырманых, якія хутка маюць вызваліцца зь ізалятару:

 

Заўтра, у  суботу, 2 чэрвеня а 18:00 павінен выйсці Уладзімер Яроменак у

 

У нядзелю, 3 чэрвеня а 18:00 вызваліцца Зьміцер Крэмянецкі.

 

У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00 — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў.

Болей навін