Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)

28 чэрвеня 2012 08:44  |  Палітыка

17-18 мая 2012 года сябры згуртавання Беларускай Моладзі ў Амэрыцы былі запрошаны ў Кангрэс і Сенат ЗША для абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека на Беларусі. 

 

Па ўмовах сустрэчы, аб іх можна было паведамляць толькі праз месяц пасля падзеяў. У канцы чэрвеня 2012 года лідар ЗБМА Мікалай Цімашэнка атрымаў некалькі лістоў ад Кангрэсменаў ЗША з падзякай за дзейнасць Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы арганізацыі па абароне правоў чалавека.

 

 

Беларускія праваабаронцы ў ЗША маюць мажлівасць уплываць на прыняццё рашэнняў Кангрэса і Сената ЗША, інфармуючу амерыканскіх палітыкаў аб тым, што адбываецца на Беларусі. Вынікам падобнай дзейнасці з’яўляецца тое, што ў спісах асобаў, якім  забаронены ўезд у ЗША і заходнія краіны, з’яўляюцца новыя імёны тых, пра якіх з’явіліся факты аб іх удзеле у рэпрэсіях у дачыненні да дэмакратычных актывістаў. Бізнесоўцы-спонсары Лукашэнкі трапляюць у лісты асобаў, з якімі заходнія кампаніі не будуць весці справу з-за рэпутацыйнай рызыкі.

 

17 мая адбылося 4 асноўныя сустрэчы. Першая з кангрэсменам Эрыкам Паўлсэнам (Erik Paulsen) ад штату Мінесота (фота 1-2), другая – з прадстаўніком кангрэсмена Морана (James P. Moran) па знешнепалітычных пытаннях Томам Гарафало (Tom Garofalo) (фота 3), трэцяя – з прадстраўніком сенатара Джыма Уэба (Jim Webb) па пытаннях знешняй палітыкі Эмілі Зуэлзэр (Emily Zuelzer) (фота 4-5), чацвертая – з камандай кангрэсмена Роберта Цёрнера (Robert Turner).

 

Падчас сустрэчы размова ішла пра падтрымку Акта аб Дэмактатыі на Беларусі, выступаў ў кангрэсе і Сенаце з асуджэннем злачынстваў Лукашэнкі, лістоў ад сенатараў і кангрэсменаў да прэзідэнта Абамы з заклікам заняць больш рашучую пазіцыю ў дачыненні да дыктатара Лукашэнкі, арганізацыя малітвы за палітвязняў у Кангрэсе і Сенаце.

 

Арганізацыя сустрэчаў запатрабавала ад сябраў Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы вялікіх намаганняў і падрыхтоўкі і цягнулася каля 2 месяцаў.

 

Таццяна Пінчук (ЗБМА): Я ўзначальваю нашу арганізацыю ў штаце Мінесота. Я займалася падрыхтоўкай сустрэчы з Кангрэсменам Эрыкам Паўлсэнам. Для мяне было важным тое, каб аб праблемах Беларусі і беларускіх хрысціянаў (Севярынец, Дашкевіч, пытанні пратэстанцкіх цэркваў), якіх пераследуе Лукашэнка было ўзнятае на ўзроўні Кангрэса і Сената.

 

Яна Шкаброва (ЗБМА): Падчас сустрэчы маёй задачай было распавесці пра палітзняволеных і ў прыватнасці пра Сяргея Каваленку. Пры вялікай наяўнасці палітвязняў на Беларусі кангрэсмены ЗША ведаюць толькі некалькі апазіцыйных фігураў, пра якіх маецца найбольш інфармацыі. Маёй задачай было дамагчыся, каб палітвязні, пра якіх у ЗША вядома меней, былі ўключаныя ў спіс асобаў, якіх пераследуе Лукашэнка.

 

Алена Кухарава (ЗБМА): У нашай арганізацыі я адказваю за штат Нью Джэрсі. Падчас сустрэчы мне ўдалося дамовіцца пра шырокае абмеркаванне сітуацыі на Беларусі сярод кангрэсменаў ад штату Нью Джэрсі. Трэба адзначыць, што менавіта кангрэсмены гэтага штата аказваюць найбольшую падтрымку ініцыятывам па падтрымцы дэмакратыі на Беларусі.

 

Марыя Волкава (ЗБМА): Падчас сустрэчаў з палітыкамі я падамала пытанне аб байкоце Чэмпіяната па Хакеі на Беларусі ў 2014 годзе. Нягледзячы на тое, што большасць кангрэсменаў, з якімі сустракаліся сябры ЗБМА, падпісаліся пад заявай да Сусветнай Хакейнай Федэрацыі аб пераносе чэмпіяната свету ў краіну без палітвязняў, відавочна, што вельмі малы працэнт кангрэсменаў ад агульнай колькасці (535 з іх 100 сенат) падпісаў гэтую заяву. Гэта гаворыць аб тым, што праца па інфармаванні палітыкаў у ЗША павінна быць большай.

 

erik-paulsen-letter-of-support.pdf Ліст ад кангрэсмэна Эрыка Паўлсэна

 

congressman-turner-letter-baya-1.pdf Ліст ад кангрэсмэна Роберта Цёрнера

 

Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)Амерыканскім Кангрэсменам распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (фота, дакументы)

Болей навін