БХД правяла серыю пікетаў каля пяці буйных гіпермаркетаў Менску (фота, відэа)

03 жніўня 2012 15:18  |  Галоўныя навіны

 

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 3 жніўня правялі серыю пікетаў за Байкот “выбараў” каля пяці буйных гіпермаркетаў Менска.

 

Пікеты прайшлі каля гіпермаркетаў “Корона” на вуліцы Кальварыйская, “Материк” на Каменнай горцы, гіпердыскаўнтэра “Евроопт” на скрыжаванні Лагойскага тракту і МКАД, “ProStore” па вуліцы Дзяржынскага і Biggs у Зялёным Лузе.

 

Пікеты стаялі з 11 да 15. Падчас іх актывісты БХД збіралі пакупнікоў не ісці на выбары і збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў. Агулам было сабрана за палітвязняў больш за 200 подпісаў.

 

Да ўсіх пікетоўцаў падыходзілі ахоўнікі гіпермаркетаў і патрабавалі, каб яны пакінулі месца пікету. Але пасля працяглых тлумачэнняў і кансультацый з юрыстамі крамаў, пікеты працягваліся.

 

 

 

БХД правяла серыю пікетаў каля пяці буйных гіпермаркетаў Менску (фота, відэа)БХД правяла серыю пікетаў каля пяці буйных гіпермаркетаў Менску (фота, відэа)

Болей навін