БХД вылучыла ў склад участковых камісій Менска 60 відавочцаў Байкоту

06 жніўня 2012 10:25  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла ў скалад участковых камісій Менска 60 відавочцаў Народнага Байкоту.

 

“Безумоўна, у нас няма ілюзій наконт таго, што іх уключыць у склад участковых камісій. Хутчэй за ўсё ніхто з іх туды не патрапіць, бо асноўныя фальсіфікацыі чыняцца не на ўзроўні акружных камісіях, а на ўзроўні ўчастковых. Вылучылі ж мы іх, каб засведчыць фактам неўключэння адсутнасць “выбараў” у краіне. Апроч таго, усе тыя, каго не ўключаць у склад участковых камісій, пасля пойдуць назіральнікамі на “выбары”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Нагадаем, што БХД прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучае сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

Болей навін