БХД вылучыла ва ўчастковыя камісіі Беларусі 171 відавочцу байкоту

08 жніўня 2012 15:07  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла ў склад участковых камісій па ўсёй Беларусі 171 відавочцу Народнага байкоту. У прыватнасці БХД вылучыла 60 “відавочцаў байкоту” у склад участковых камісій Менска, 15 – Гомеля, 14 – Бабруйска, 10 – Слоніма.

 

Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучае сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

 

На дадзены момант ужо прыходзяць звесткі аб выніках рэгістрацыі сябраў участковых камісій. Гэтак, па звестках, якія паступаюць, у Менску ў склад участковых камісій пакуль не патрапіў ніводзін сябар БХД. Усім адмаўляюць без тлумачэння прычын.

Болей навін