Ірына Халіп: беларускія выбары падобныя да беларускіх марсіянаў (відэа)
Беларуская журналістка, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Андрэя Саннікава Ірына Халіп адносіцца “да беларускіх выбараў гэтак жа сама як і да беларускіх марсіянаў”. “Я ў іх не веру, бо іх не існуе”, – адзначыла яна.
Ірына Халіп таксама далучылася да кампаніі Байкоту, адзначыўшы, што пасля 19 снежня 2010 года для нармалёвага чалавека ніякі ўдзел ні ў якіх выбарах у Беларусі немагчымы.
Разам з тым яна падтрымала вылучэнне людзей ва ўчастковыя камісіі і назіральнікамі на выбары, каб зафіксаваць доказы фальсіфікацыі “выбараў”.
У дзень “выбараў” Ірына Халіп параіла ўзгадаць пра палітвязняў і падумаць, якім мог бы быць ваш лёс, калі б Беларусь была дэмакратычнай краінай, і што кожны зрабіў, каб быць свабодным грамадзянінам свабоднай краіны.