У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА “Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны” (фота)

29 кастрычніка 2012 10:01  |  Галоўныя навіны

У Віцебску 27 кастрычніка прайшла абласная канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У ёй удзельнічала больш за 30 чалавек з 12-і раённых структур БХД Віцебскай вобласці, а таксама кіраўніцтва аргкамітэту.

 

Падчас канферэнцыі была дадзена адзнака дзейнасці сябраў аргкамітэту падчас кампаніі байкоту, прааналізаваныя плюсы і мінусы іх дзеянняў, абмеркаваны далейшы план дзейнасці віцебскіх актывістаў, у тым ліку ў межах кампаній “Моцная сям’я – моцная Беларусь” і Рада народных дэпутатаў.

 

Напрыканцы канферэнцыі ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць актывістаў БХД з боку ўладаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, у прыватнасці, пастаноўка на ўлік у КДБ Алега Аксёнава, быў праведзены ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі “Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны”. На сходзе былі зацверджаныя ўсе неабходныя дакументы, якія на працягу месяцу будуць пададзеныя для рэгістрацыі арганізацыі. Такія сходы плануецца праводзіць і ў іншых рэгіёнах Беларусь для як мага больш шырокай абароны сябраў БХД.

 

У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА "Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны" (фота)У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА "Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны" (фота)У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА "Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны" (фота)У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА "Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны" (фота)У Віцебску прайшоў устаноўчы сход ГА "Хрысціянскія дэмакраты Віцебшчыны" (фота)

Болей навін