Хваля салідарнасці

11 лютага 2013 12:02  |  Галоўныя навіны

Беларусі востра патрэбная кампанія ў абарону палітвязняў. Найперш,  гэта абавязак салідарнасці: адзін за  ўсіх – і ўсе за аднаго. Людзі, гатовыя змагацца за праўду і волю, уважліва глядзяць: ці абараняюць тут сваіх. Па-другое, тэма палітвязняў яднае ўсе дэмакратычныя сілы і найбольш прыдаецца не для пустых заяваў, а для супольных высілкаў. Па-трэцяе, палітвязні – галоўнае пытанне ў стасунках Беларусі з Еўропай, той самы ключ, якім адчыняецца геапалітыка беларускай незалежнасці.

 

Зараз за кратамі чацвёра беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў: кіраўнік Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч (турма ў Гародні), маладафронтавец Эдуард Лобаў (калонія ў Івацэвічах), бабруйскі актывіст Яўген Васьковіч (турма ў Магілёве) і сустаршыня БХД Павал Севярынец (спецкамендатура ў Купліне). Прыхільнік БХД Андрэй Гайдукоў, абвінавачаны ў абсурднай “здрадзе дзяржаве”, – пад следствам у СІЗА КДБ.

 

Полацкі актывіст Ілья Багданаў – падазраваны  ў ягонай справе.

 

Відавочна, рэпрэсіі вымагаюць нашага адказу – салідарнасці з тымі, хто церпіць за ўсіх.

 

БХД заклікае ўсім нашым сябрам ды прыхільнікам зладзіць “ХВАЛЮ САЛІДАРНАСЦІ” – штодзённы марафон у лютым-сакавіку 2013 года. Пачаўшы 12 лютага з акцыямі па чарзе ў кожным буйным і сярэднім горадзе Беларусі – да Дня Волі.

 

Сярод акцый могуць быць:

  1. Пікеты і мітынгі
  2. Расцяжкі
  3. Бел-чырвона-белыя сцягі
  4. Лісты і паштоўкі палітвязням
  5. Улёткі і партрэты
  6. Збор сродкаў для сем’яў рэпрэсаваных
  7. Запальванне свечак
  8. Паэтычныя чытанні
  9. Інтэрнэт-кампаніі

10.   Набажэнствы…

і іншае. Ініцыятыва вітаецца.

 

Каляндар “ХВАЛІ САЛІДАРНАСЦІ”

 

12 лютага – Бабруйск

13 лютага – Слонім

14 лютага  – Пінск

15 лютага – Наваполацак

16 лютага – Рагачоў

18 лютага – Віцебск

19 лютага – Смаргонь

20 лютага – Жлобін

21 лютага – Салігорск

22 лютага – Менск

23 лютага – Кобрынь

25 лютага – Магілёў

26 лютага – Ашмяны

27 лютага – Мёры

28 лютага – Лунінец

1 сакавіка – Ворша

2 сакавіка – Копыль

3 сакавіка – Гомель

5 сакавіка – Барысаў

6 сакавіка – Глыбокае

7 сакавіка – Асіповічы

8 сакавіка – Наваградак

9 сакавіка – Баранавічы

11 сакавіка – Гародня

12 сакавіка – Бялынічы

13 сакавіка – Полацак

14 сакавіка – Жодзіна

15 сакавіка – Гарадок

16 сакавіка – Мазыр

18 сакавіка – Берасце

19 сакавіка – Ліда

20 сакавіка – Паставы

21 сакавіка – Маладэчна

22 сакавіка – Масты

23 сакавіка – Нароўля

24 сакавіка – Дзень Волі

Болей навін