Слонім пераняў эстафету ў марафоне “Хваля Салідарнасці” (фота)

13 лютага 2013 20:59  |  Галоўныя навіны

Сябры Слонімскай суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў далучыліся да “Хвалі салідарнасці”.

 

12-13 лютага ў межах кампаніі ў розных месцах Слоніма былі расклееныя ўлёткі з партрэтамі палітвязняў з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».

 

Апроч таго, 8 лютага мясцовыя актывісты БХД пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Менск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток прымацавалі плакат з надпісам “Свабоду палітвязням!”.

 

Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. З яго раскладам можна азнаёміцца тут.

 

Слонім пераняў эстафету ў марафоне "Хваля Салідарнасці" (фота)Слонім пераняў эстафету ў марафоне "Хваля Салідарнасці" (фота)Слонім пераняў эстафету ў марафоне "Хваля Салідарнасці" (фота)Слонім пераняў эстафету ў марафоне "Хваля Салідарнасці" (фота)

 

 

Болей навін