У Віцебску падчас “Хвалі Салідарнасці” затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)
Cёння 16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры горада ля Плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку “Свабоду палітвязням”.
Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту Таццяна Яўгенаўна Севярынец. Хлопцы звязаліся з ёй па мабільніку і паведамілі, што іх вязуць у міліцыю. Паводле яе словаў, зараз яны мусяць знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУСе Віцебска.
Аляксей Кішчук здолеў паведаміць Таццяне Севярынец, што актывістаў вязуць у ізалятары часовага ўтрымання, дзе іх будуць утрымліваць да суду, што адбудзецца ў панядзелак.
Адзначым, што Стасу Лаўрэнаву сёння спаўняецца 20 год. Сустрэне ён іх у ІЧУ.