У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)

27 лютага 2013 18:49  |  Галоўныя навіны

У дзевяці гарадах Беларусі актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнуліся з калектыўнымі зваротамі ў рэдакцыі раённых і абласных газетаў з заклікам павялічыць ужыванне ў іх беларускай мовы.

 

Гэтак, у Берасці (на фота) былі сабраныя і адасланыя подпісы ў абласную газету “Заря”, паведаміў берасцейскі абласны каардынатар Зміцер Шурхай.

 

У Салігорску, як паведамляе Мікола Шаравар, адпаведныя звароты за подпісам 20 мясцовых актывістаў былі адпраўленыя на адрасы райвыканкама і газеты “Шахцёр” на рэагаванне. Акрамя таго, яшчэ адзін зварот “Аб стане роднай мовы ў навучальных установах” накіраваны на рэагаванне ў Палату прадстаўнікоў і райвыканкам.

 

У Баранавічах Алег Малашчанка накіраваў калектыўны зварот з просьбай павялічыць ужыванне роднай мовы ў газету “Наш Край”, у Гомелі Алесь Сівакоў – у “Гомельскую праўду”, у Мастах Уладзімір Каўшовік – у газету “Зара над Нёманам”. У гарадзенскую абласную газету “Гарадзенская праўда” подпісы пад асноўным зваротам, ужо аддадзеным урэдакцыю, працягваюць даносіцца. “Мы збіраемся рабіць гэта перманентна”, – адзначыў Мікола Воран.

 

Ідзе збор подпісаў і на Магілёўшчыне. Па словах Таісіі Кабанчук, у Бабруйску іх плануецца адаслаць у “Бабруйскае жыццё”, а ў Магілёве, як паведаміў Яўген Дудкін, – у “Магілёўскія ведамсці”. А ў суседнім з Бабруйскам Рагачове подпісы збіраюцца адаслаць у раённую газету “Свабоднае слова”, паведаміў Аўген Ястрэмскі.

 

У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)У дзевяці гарадох Беларусі БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржСМІ (фота)

Болей навін