Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)

22 чэрвеня 2013 21:31  |  Галоўныя навіны

Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 22 чэрвеня ў 10-ю гадавіну смерці класіка беларускай літаратуры, вернага сына беларускай зямлі Васіля Быкава.

 

У гэты дзень актывісты БХД наведалі Ўсходнія могілкі ў Менску, дзе пахаваны пісьменнік, і ўсклалі кветкі да ягонай магілы. Пісьменніца Галіна Каржанеўская, якая была асабіста знаёмая з Васілём Быкавым, адзначыла, што “ў кожным народзе ёсць прызнаныя мастацкія таленты. Наш народ імі таксама не абдзелены. Але не кожны талент – з тых многіх, якімі мы ганарымся,– можна назваць “сумленнем нацыі””.

 

“Толькі Васіля Быкава азначаюць гэтым словам. Сам пісьменнік у апошнія гады жыцця пісаў: “Я не лідэр і не “сумленне нацыі”, я просты стомлены жыццём беларус, які мае толькі адну мэту – застацца сумленным”.

 

Пазіцыя Васіля Уладзіміравіча ў адносінах да ўлады была бескампраміснай. Зрэшты, непрыняцце было ўзаемнае. Але не асабістая крыўда рухала пісьменнікам, калі ён пакідаў Беларусь. Тут не было чым дыхаць – хіба што суцэльнай хлуснёй і фальшу, чым мусім дыхаць шмат гадоў усе мы.

 

Дзесяць год прайшло, як з намі няма выдатнага майстра слова, даследчыка чалавечай душы, грамадзяніна. Афіцыйна не прыняты ў сябе дома, ён быў прызнаны светам. І словы “вечная памяць” у дачыненні да выдатнага сына Беларусі выглядаюць зусім не перабольшаннем”, – заявіла яна.

 

Галіна Каржанеўская таксама прачытала верш “Дзірван”, які заканчваецца словамі: “Дык трэба сеяць. Працаваць. І кропка”. І пажадала, каб праца кожнага з сяброў БХД на грамадскай ніве была плённай.

 

Пра асобныя факты з жыцця класіка распавёў Максім Гацак. І зноў прагучалі вершы.

 

Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Сябры БХД ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)

Болей навін