Amnesty International заклікалі прызнаць ксяндза Лазара вязнем сумлення
У міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International 26 лістапада
накіраваны зварот з просьбаю прызнаць ксяндза Уладзіслава Лазара вязнем сумлення.
Пад зваротам падпісаліся Павал Севярынец
(Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Зміцер Дашкевіч (Малады Фронт), Ганна
Шапуцька (грамадская ініцыятыва “За волю”).
Разам з просьбаю аб прызнанні ксяндза Лазара вязнем
сумлення, у Amnesty International накіраваны ліст з апісаннем акалічнасцяў справы ксяндза,
які знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 31 траўня гэтага года.