З Новым Годам!

31 снежня 2013 23:07  |  Галоўныя навіны

Шаноўныя
сябры, браты і сёстры – беларусы! Вось і надышоў да сканчэння 2013 год. Гэты
год быў складаным, цяжкім, але тым не менш мы з вамі зрабілі многае.

 

Нягледзячы
на ўсе перашкоды, пераслед і ціск з боку ўладаў, мы з вамі здолелі дамагчыся
скарачэння сацыяльных паказчыкаў для правядзення абортаў, прымусіць рэжым
лічыцца з меркаваннем сялянаў падчас барацьбы з афрыканскай чумой свінняў,
адстаяць шэраг сельсаветаў ад іх бяздумнай ліквідацыі і гэтак далей, далі старт
многім кампаніям, якія будуць працягнутыя ў будучым годзе. У межах Рады Народных
Дэпутатаў
мы разам з вамі баранілі правы беларусаў у Менску, Воршы,
Калінкавічах, Гародні, Берасці, Пружанах і ў шмат якіх іншых гарадах і раёнах
Беларусі.

 

Прынёс
мінулы год нам і вызваленне з вязніцаў шэрагу нашых сябраў, у тым ліку і
сустаршыні аргкамітэту Паўла Севярынца.

 

Безумоўна,
не ўсё ў нас атрымлівалася, не заўсёды нам хапала салідарнасці і сілаў, але
досвед паказвае, што толькі разам, толькі супольна мы можам дамагчыся зменаў. А
змены сёння проста неабходныя: з прычыны няўмелай і нядальнабачнай палітыкі
ўладаў эканоміка Беларусі знаходзіцца ў стагнацыі. Краіна жыве толькі на
расейскія датацыі, расплочваючыся за гэта ўласным суверэнітэтам, будучыняй
нашых з вамі дзяцей і ўнукаў.

 

У
сувязі з гэтым БХД прыкладзе ў будучым годзе ўсе намаганні, каб аб’яднаць
прыхільнікаў зменаў у адзіную і моцную, маральную сілу, якая здолее абараніць
нашу з вамі Радзіму. Але для гэтага нам патрэбна вашая дапамога, вашая
падтрымка і вашая салідарнасць. Беларусь і беларусы годныя ды вартыя лепшага,
але за нас з вамі ніхто нічога не зробіць – адказнасць за наш лёс і лёс нашых
дзяцей на нас з вамі. Толькі разам, толькі з Богам мы можам дамагчыся лепшага.

 

З
Новым годам! З Новым шчасцем!

 

Жыве
Беларусь! Жыве з Богам!

Болей навін