Яўген Васьковіч сустрэнецца з сям’ёй у турме

14 студзеня 2014 12:29  |  Галоўныя навіны

Сябру БХД Яўгену
Васьковічу, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4, дазволілі
кароткатэрміновае спатканне з роднымі.

 

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Рушанія
Васьковіч.

 

«Яўген тэлефанаваў 11 студзеня. У яго ўсё добра. Цяпер мы
збіраемся на спатканне. Мы паедзем у канцы месяца, але не раней за таго чысла, калі ездзілі ў мінулым годзе. Раней нам
нельга, таму што нам дазволена сустракацца раз на год», – сказала яна.

 

Маці палітычнага вязня адзначыла, што гэта будзе кароткае
спатканне на дзве-тры
гадзіны.

 

«У астатнім усё звычайна, усё ідзе сваёй чаргой. Яўген піша
лісты і даслаў да Новага года паштоўкі з віншаваннямі. Таксама да яго ездзіла
адвакат», – дадала Рушанія Васьковіч.

Болей навін