МХД нагадалі менчукам пра паўстанне Каліноўскага (фота)
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты нагадалі менчукам пра падзеі 22 студзеня 1863 года, бо
мінуў 151 год з моманту вызваленчага антырасейскага паўстання, якім на
беларускіх землях кіраваў Кастусь Каліноўскі.
З гэтай нагоды
актывісты распаўсюдзілі па паштовых скрынях і пад’ездах Менска улёткі з нагоды
гэтй падзеі.
“Мы хочам
адзначыць, што беларусы ўжо якое дзесяцігоддзе святкуюць дату пачатку
Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада – дзяржаўнае свята), якая стала крывавым
пачатак тэрору і сотняў тысячаў смерцяў на тэрыторыі нашай краіны. І гэты тэрор
працягваецца да гэтага часу. Мы хочам, каб кожны беларус ведаў сваю сапраўдную
гісторыю, памятаў яе і паважаў”, – адзначылі актывісты МХД.