У Менску працягваюцца пікеты актывістаў БХД (фота)

28 студзеня 2014 10:04  |  Галоўныя навіны

Тэлеграф працягвае публікацыю матэрыялаў аб мясцовай кампані знутры на падставе ўражанняў карэспандэнта парталу Максіма Гацака, які сам удзельнічае ў выбарчай кампаніі ў Менскі гарсавет па Чыгуначнай акрузе № 20.

 

“Марозным суботнім днём 25 студзеня я з кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы правёў свой трэці пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння мяне кандыдатам у дэпутаты. Як і два папярэднія пікеты 18 і 19 студзеня, ён прайшоў каля супермаркета “Гіпа” па вуліцы Жукоўскага. Паколькі подпісы па дамах мы пакуль збіраем у іншай частцы акругі, то асноўная мэта пікетаў тут – “засвяціцца” па іншы бок Чыгуначнага вакзала.

 

Праўда, у адрозненні ад папярэдніх пікетаў, у гэты раз да нас падышоў прадстаўнік аховы супермаркета (на фота ён паказвае, дзе нам, на яго думку, варта стаяць) , які патрабаваў адысці ад крамы і збіраць подпісы ў іншым месцы. Пастанова Мінгарвыканкама № 2 ад 8 студзеня 2014 года, якая дазваляе збор подпісаў каля крам, на яго не дзейнічала. У выніку ахоўнік сышоў, паабяцаўшы выклікаць міліцыю, але міліцыянты так і не з’явіліся.

 

У цэлым жа пікет прайшоў станоўча. Адзін з мінакоў нават паабяцаў дапамагчы ў складанні кандыдацкай праграмы ў выпадку, калі мяне зарэгіструюць кандыдатам”.

 

Фота Аляксея Сталярова

 

 

 

 

Болей навін