У Менску прайшла Нацыянальная Рада БХД (фота)
У Менску 1 лютага прайшла Нацыянальная Рада аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
Па традыцыі паседжанне пачалося з малітвы “Ойча
наш”, пасля якой сябры Нацыянальнай Рады ўшанавалі хвілінай маўчання
памяць загіблага ў Кіеве грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага і памерлага
аднаго з адраджэнцаў Хрысціянскай Дэмакратыі ў 1990х гадах Генадзя Грушавога.
На паседжанні былі падведзеныя вынікі першага этапу
мясцовай кампаніі, акрэсленыя планы на бліжэйшую будучыню, вырашаныя некаторыя
тэхнічныя моманты. У прыватнасці, было вырашана правесці 8 лютага ў розных
гарадах Беларусі марафон пікетаў прамоўцаў БХД.
Таксама Нацыянальная Рада даручыла кіраўніцтву БХД
падрыхтаваць звароты ў справе Яўгена Васьковіча і Аляксея Шчадрова, быў дадзены
старт кампаніі ціску на адміністрацыю турмы, у якой утрымліваецца Яўген
Васьковіч.