Зарэгістраваныя менш за палову прамоўцаў МХД

21 лютага 2014 15:36  |  Галоўныя навіны

У выніку ціску з
48-мі ініцыятыўных групаў падалі дакументы на рэгістрацыю толькі 24 прамоўцы
аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”. З іх
менш за палову – 11 чалавек – былі зарэгістраваныя. Яны будуць прадстаўляць МХД
у Менску, Віцебску і Магілёве.

 

“Падчас
збору подпісаў на прадстаўнікоў МХД аказваўся ціск, у тым ліку на працы і па
месцах навучэння, у выніку толькі палова актывістаў падала дакументы на
рэгістрацыю. Але большасць з іх камісіі “парэзалі”. Прычына адмоваў –
быццам бы несапраўдныя подпісы. Безумоўна, мы будзем абскарджваць адмовы, але
зараз галоўныя намаганні мы сканцэнтруем на падтрымцы зарэгістраваных
прамоўцаў”, – адзначыла лідар МХД Марына Хоміч, якой таксама адмовілі ў
рэгістрацыі.

Болей навін