Акцыя пратэсту ля пасольства Расеі ў Менску

02 сакавіка 2014 01:41  |  Галоўныя навіны

 

Малады Фронт заклікае ўсіх неябыякавых людзей выйсці на акцыю салідарнасці з Украінаю!

У нядзелю, 2 сакавіка а 14 гадзіне, каля амбасады Расеі ў Меснку (вул. Нававіленская, 1а) адбудзецца акцыя супраць расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Ўкраіны. Заклікаем прыходзіць на акцыю з уласнымі плакатамі, каб кожны жадаючы мог данесці свой пасыл Расейскай Федэрацыі. На акцыі плануецца таксама перадаць у амбасаду Расеі зварот супраць расейскай акупацыі Крыма.

Будзьма салідарны ў гэтыя лёсавызначальныя дні з народам Украіны!

Спынім разам імперскі шавінізм Крамля!

Болей навін