Апазіцыя разглядае магчымасць вылучыць адзінага кандыдата

18 сакавіка 2014 10:51  |  Галоўныя навіны

Падчас
планаванага кангрэса дэмакратычных сіл, магчыма, разгледзяць пытанне абрання
адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года, паведамляе БелаПАН.

 

«Перамовы ідуць
больш інтэнсіўна, чым зімой. Магчыма, нешта больш канкрэтнае можна будзе
сказаць у канцы месяца. Сітуацыя цікавая, ёсць тыя, хто гатовыя прыняць удзел у
кангрэсе, ёсць прапановы па працэдуры», – паведаміў сустаршыня аргкамітэта па
стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец 17
сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

 

Сустаршыня БХД
Віталь Рымашэўскі лічыць, што сітуацыя ў гэтым годзе лепш, чым у папярэднім. «Цяпер
усе сілы хоць бы на словах кажуць, што неабходны адзіны кандыдат» , – сказаў
ён.

 

Такога ж
меркавання прытрымліваецца і Севярынец. Ён падкрэсліў, што неабходны не толькі
адзіны кандыдат, але і адзіная стратэгія. «Разуменне гэтага выспела. Агучыць
нешта можна будзе не толькі пасля дасягнення саміх дамоўленасцей, але і пасля згоды
удзельнікаў перамоваў на агучванне гэтых дамоўленасцей» , – адзначыў ён.

Болей навін