Дзмітрук і Шурхай на волі: канфіскаваныя дакументы Камітэту салідарнасці з Украінай

25 сакавіка 2014 20:08  |  Галоўныя навіны

У Берасці
вызваленыя кіраўнік Камітэту салідарнасці з Украінай, сустаршыня аргкамітэт па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук
і каардынатар аргкамітэту БХД па Берасцейшчыне Зміцер Шурхай.

 

Іх затрымалі на
выхадзе з кансуляту Украіны па нібыта падазрэнні ва ўгоне машыны. Аднак у
Ленінскім РУУС, куды іх даставілі, затрыманым паведамілі, што паступіў ананімны
званок пра тое, што яны быццам перавозілі наркотыкі.

 

Пад гэтай зачэпкай
міліцыянты абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі з яго дакументы, датычныя
Камітэту салідарнасці з Украінай, прычым як копіі, так і арыгіналы. Апроч таго,
Змітра Шурхая праверылі на ўжыванне алкаголю, Георгія Дзмітрука – наркотыкаў.

 

“Спачатку мы
думалі, што нас затрымалі, каб не пусціць на Дзень волі ў Менск. Але па тым, як
міліцыянты абшуквалі аўтамабіль, склалася ўражанне, што быў канкрэтны загад забраць
дакументы па дзейнасці Камітэту, бо іх цікавалі менавіта дакументы, паперы,
візітоўкі”, – адзначыў Георгі Дзмітрук.

 

Прыкладна а 17.30
і 18.00 Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая вызвалілі, пратрымаўшы ў міліцыі
больш дазволенага законам.

Болей навін