Актывістку БХД затрымалі за плакат “Не пуцінскай вайне з Украінай”
9 траўня за
антываенную акцыю была затрыманая актывістка аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з Нясвіжу, мастачка Наталля Бордак.
Пра сваё
затрыманне яна 9 траўня а 21:40 напісала смс-паведамленне свайму знаёмаму Алесю
Язвінскаму, які пабачыў паведамленне толькі сёння раніцай. “Я ў пастарунку
за плакат: Не пуцінскай вайне з Украінай”, – напісала яна.
Зараз яе тэлефон
не адказвае, яе месца знаходжанне невядомае. Алесь Язвінскі мяркуе, што
актывістка застанецца ў пастарунку да панядзелка, калі яе, магчыма, чакае суд.