Прэзентацыя “Беларускай глыбіні” і аўтограф-сесія Паўла Севярынца – у сераду а 18-й на Незалежнасці 37а

17 чэрвеня 2014 10:05  |  Галоўныя навіны

18 чэрвеня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня” і аўтограф-сесія яе аўтара, сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца. Удзел у прэзентацыі возьмуць Барыс Пятровіч, Уладзімір Арлоў, Аляксей Шэін, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Дынько і Валярына Кустава.

 

“Беларуская
глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны
беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а
таксама Пружанскаму раёну, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

 

Пачатак а 18.00. Уваход –
вольны.

 

Запрашаем
зацікаўленых і журналістаў.

Болей навін