Міністэрства аховы здароўя падтрымлівае прапановы кампаніі “Абаронім дзяцей ад алкаголю”

14 жніўня 2014 13:33  |  Галоўныя навіны

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач РБ Ігар Гаеўскі даслаў адказ на калектыўны зварот грамадзян,
дасланы ў Мінздар у межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад
алкаголю”.

 

“Што тычыцца заканадаўчых ініцыятываў і прапаноў, выказаных
у калектыўным звароце, Міністэрства ў цэлым падтрымлівае прапановы па змене
заканадаўства ў галіне звароту алкагольнай прадукцыі і лічыць, што іх
рэалізацыя будзе спрыяць прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод
насельніцтва”, – гаворыцца ў адказе.

 

Намеснік міністра таксама распавёў пра шэраг заканадаўчых
ініцыятываў, якія зараз распрацоўваюцца ў гэтай галіне міністэрствамі гандлю і
ўнутраных спраў. Так, Мінгандлю прапануе абмежаваць продаж акаголю з 22:00 да 09:00
і забараніць яго продаж асобам да 21 году.

 

У сваю чаргу законапраект МУС, які зараз праходзіць узгадненне ў
дзяржаўных органах, прадугледжвае забарону на ўжыванне дзецьмі да 18 год
алкаголю, наркотыкаў, таксічных і псіхатропных рэчываў, а таксама курэнне. За
ўжыванне дзецьмі пералічанага іх бацькі будуць несці адміністратыўную
адказнасць. Апроч таго, прапануецца пазбаўленне індывідуальных
прападрымальнікаў і юрасобаў права займацца пэўнай дзейнасцю ў выпадку продажу імі
алкаголю няпоўнагадовым.

 

Нагадаем, прапановы
звароту БХД уключаюць першачарговыя
крокі па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва Беларусі. Сярод асноўных
прапановаў – вынас алкагольнай прадукцыі з агульных гандлёвых залаў у асобныя
памяшканні, забарона рэкламы парасонавых брэндаў (“пітных водаў”
“Бульбаш”, “Сваяк” і г.д.), забарона рэкламы піва, спрыянне
дзейнасці дабрачынных арганізацый, якія дапамагюць выйсці з алкагольнай
залежнасці (вярнуць права льготнай арэнды памяшканняў і г.д.).

Болей навін