Дэмакратычныя сілы Маладзечна засведчылі сваю еднасць па асноўных пытаннях (фота)
28 верасня прадстаўнікі
дэмакратычных структур Маладзечна сустрэліся разам, каб абмеркаваць актуальныя
праблемы рэгіёна і магчымасці для супрацы. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі
БХД, АГП, ПБНФ, Вясны, БХК і ТБМ.
Удзельнікі сустрэчы
засведчылі сваю еднасць па асноўных пытаннях: неабходнасці захавання
незалежнасці краіны, стаўленні да агрэсіі Расіі супраць Украіны, свабодных
выбараў, эканамічных праблем, алкагалізацыі насельніцтва, экалагічных праблем.
Бакі выказалі цікавасць да
кампаніі “Абаронім нашыя сем’і і дзяцей ад алкагалізму”, і, магчыма,
збяруць пэўную колькасць подпісаў у яе падтрымку. Таксама ўдзельнікі сустрэчы выказалі
сваю салідарнасць з палітвязнямі.