У Менску абмеркавалі вынікі і планы “Народнага кантролю” (фота)
У Менску 29 кастрычніка адбыўся сход удзельнікаў кампаніі “Народны
кантроль”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 40 чалавек, у тым ліку кіраўнікі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Павел
Севярынец і каардынатар кампаніі Вольга Кавалькова.
На сходзе былі падведзеныя вынікі “Народнага кантролю” за
травень-кастрычнік, абмеркаваныя іншыя кампаніі, якія праводзіць БХД.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі планы на далейшую
працы, вырашылі падтрымаць правядзенне кампаній “За даступную якасную медыцыну”
і “Беларусь – у Балонскі працэс”, дамовіліся ўдзяць удзел у акцыі памяці
ахвяраў камунізму “Дзяды” 2 лістапада і ў правядзенні талакі ў Курапатах 7
лістапада.