У Менску пройдзе дабрачынная вечарына салідарнасці з Украінай
У пятніцу, 21 лістапада, у дзень пачатку Майдана адбудзецца
вечарына салідарнасці з Украінай “Разам назаўжды”.
У межах вечарыны пройдзе дабрачынны аўкцыён карцін мастачкі
Наталлі Бордак, усе грошы ад якога пойдуць на медыцынскую дапамогу параненым.
Таксама запланаваныя выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Зьмітра
Захарэвіча.
Гадавіна пачатку Майдана ва Украіне адзначаецца як Дзень
Годнасці і Свабоды.
Чакаем вас 21 лістапада а 18:00 па адрасе Менск, вуліца
Чарнышэўскага 3а.