Таццяну Севярынец за фота аштрафавалі на 25 базавых

01 снежня 2014 13:23  |  Галоўныя навіны

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебску Таццяну Севярынец суд Чыгуначнага раёна
Віцебска 1 снежня аштрафаваў за фота на вуліцы на 25 базавых велічыняў, ці на
3,75 млн рублёў.

 

“Такая вялікая сума, напэўна, за палкую
прамову”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

 

Нагадаем, у сярэдзіне лістапада на пяцёх
віцебскіх журналістаў і грамадзкіх актывістаў склалі міліцэйскія пратаколы — за
нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. “Доказам” па справе з’яўляецца
фота з інтэрнэт-сайтаў, дзе некалькі чалавек сфатаграфаваліся на вуліцы побач з
графіці.Актывістку аргкамітэту БХД Алену Шабуню за гэта фота 28 лістапада
аштрафавалі на 18 базавах.

Болей навін