Віталь Рымашэўскі: Арышт Алесіна – следства гульняў Захаду з Лукашэнкам
Стала
вядома абраптоўным знікненнівайсковага аглядальніка газеты
«Беларусы і рынак». Ён быў затрыманы каля тыдня таму прама ў кавярні ў цэнтры
Менска падчас асабістай сустрэчы.КДБ ад каментароў адмаўляецца,
праваабаронцы і журналісты б’юць трывогу. Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі
«Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД)Віталь Рымашэўскіпракаментаваўcharter97.orgінцыдэнт
і падкрэсліў, што цяпер трэба ўсімі сіламі падтрымаць і дамагчыся неадкладнага
вызвалення журналіста, бо пакуль не вылучаныя абвінавачванні і няма ніякай
сувязі з чалавекам, у СІЗА КДБ з ім можа адбыцца ўсё, што заўгодна.
– Тое, што адбылося з Аляксандрам Алесіным, можна звязаць
толькі з адным: з прававым бязмежжам, у якім жыве наша краіна. І тое, што цяпер
з ім здарылася, мне гэтая сітуацыя проста ідэнтычна нагадвае масавыя незаконныя
брутальныя арышты апазіцыі і грамадскіх актывістаў пасля 19 снежня 2010 года,
калі людзей кідалі ў турмы без усялякай сувязі з роднымі і блізкімі. Асабіста я
магу сказаць, што сітуацыя, безумоўна, жудасная – і гэта разумеюць усе, хто
праз гэта прайшоў.
Прынамсі, паступаючы такім чынам з людзьмі, рэжым паказвае
свой сапраўдны твар. Права на жыццё, усе юрыдычныя нормы і законы для
цяперашніх беларускіх уладаў – гэта нішто. І кожнага чалавека яны гатовыя
зламаць, растаптаць і знішчыць – як фізічна, так і маральна.
– Як трэба супрацьстаяць такому бязмежжу? Бо такімі тэмпамі
заўтра ў турму могуць кінуць кожнага.
– Супрацьстаяць гэтаму можа толькі адно – гэта салідарнасць
усіх тых людзей, хто гатовы змагацца за каштоўнасці, за прынцыпы. А першая
фундаментальная каштоўнасць, якая ёсць ва ўсіх законах і ўсіх дэкларацыях
правоў чалавека – гэта каштоўнасць чалавечай асобы і жыцця чалавека. Таму сёння
толькі наша салідарнасць і сумесныя дзеянні – як унутры Беларусі, так і за яе
межамі – дазволяць яго вызваліць і абараніць ад эскалацыі сітуацыі. І
нягледзячы на змену палітычнага курсу Захаду ў дачыненні да беларускага рэжыму,
нягледзячы на лабіраванне і прамых кантактаў з рэжымам, паляпшэння палітычных
стасункаў, рэпрэсіі працягваюцца, за кратамі застаюцца і з’яўляюцца новыя
палітычныя зняволеныя, якія трапляюць пад каток рэпрэсіўнай машыны. Гэта
сведчыць аб тым, што ў Беларусі нічога не змянілася.
Гэтая «гульня ў паддаўкі» з рэжымам, з якога б боку яна не
вялася – з боку апазіцыі альбо з боку заходніх палітыкаў – фактычна прыводзіць
да вось такіх наступстваў, як у выпадку з Алесіным. Яна дазваляе адчуць вялікую
беспакаранасць. На самай справе неабходна, каб патрабаванні міжнароднай
супольнасці і грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны былі б салідарнымі. Калі
б мы ўсе казалі пра тое, што трэба вызваліць палітвязняў, трэба правесці справядлівыя
і сумленныя выбары. І толькі пасля гэтага маглі былі б быць магчымымі такога
роду кантакты, а да таго часу трэба выключна ўпэўнены і цвёрды ціск на рэжым.
Як тады, калі былі ўведзеныя санкцыі. Пакуль такая пазіцыя захоўвалася, людзі
выходзілі на волю. Палітвязняў у Беларусі станавілася ўсё менш. А ў апошнія
паўгода палітыка Беларусі змянілася – інаступствы гэтага мы ўжо назіраем
тут і цяпер. Выпадкі зАленай Танкачовай,Мікалаем Дзядком,Аляксандрам
Алесіным- і я хачу, каб тыя, хто датычныя да падтрымкі гэтай новай
палітыкі Лукашэнкі адчулі, што адказнасць на гэта ў тым ліку ляжыць і на іх.
– Вы мяркуеце, што гэта разгортваюцца рэпрэсіі напярэдадні
«выбараў»? Традыцыйнае «закручванне гаек» і зачыстка інфармацыйнага поля?
– Так, я мяркую, што гэта так. Аднак таксама я мяркую, што
«выбары» на цяперашню сітуацыю ўплываюць не абавязкова, гэта б адбывалася і
так. Ды і «выбары» гэтую новую хвалю рэпрэсій не спыняць. Яны пачаліся цяпер і
яны будуць пасля выбараў. Логіка гэтага рэжыму такая, што ён разумее толькі з
пазіцыі сілы. Калі паддавацца, нас будуць працягваць душыць. Мэта гэтага рэжыму
застаецца нязменнай – знішчэнне ўсіх не падкантрольных рэжыму людзей і сіл,
гэта рэпрэсіі, гэта рух да таталітарнага грамадства. Неабходна, каб гэта
разумелі ўсе вельмі выразна – і ў краіне, і за яе межамі. Я думаю, што «выбары»
– гэта толькі адзін з фактараў, які паўтарае для нас гэтую логіку. Калі рэжым
ніхто не спыняе, ён знішчае народ.
– Чаму за Аляксандра Алесіна ўзяліся менавіта цяпер? Адкуль
гэтыя дзіўныя чуткі пра «шпіянаж»?
– Ведаеце, напрыклад, літоўскія спецслужбы нядаўна выявілі
двух беларускіх шпіёнаў. Таксама ёсць прыклады скандалаў судовых працэсаў над
расейскімі шпіёнамі ў Польшчы. Я мяркую, што калі спецслужбы не ўмеюць
працаваць – а ў гэтым выпадку, не ўмеюць працаваць беларускія спецслужбы – то
ім застаецца толькі адно: імітаваць сваю дзейнасць, каб апраўдаць сваё
існаванне і выдаткі. Так было і ў 2010 годзе праз бяздарна праведзеную кампанію
масавых рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і незалежных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Таму яны выдумлялі і зброю, якой на самай справе не было, нейкіх шпіёнаў,
існаванне якіх не было пацверджана на судовых працэсах і гэтак далей. І гэтая
імітацыя і фальсіфікацыя, якія былі тады, прывялі да таго, што пацярпелі ў
выніку не толькі дэмакратычныя сілы, але і ўся Беларусь праз рэакцыю
міжнароднай супольнасці і наступную ізаляцыю краіны.
Так і цяпер, як у выпадку зАндрэем Гайдуковым-
калі не могуць знайсці рэальных шпіёнаў, а тым часам у Беларусь прылятаюць
лёгкія самалёты і скідаюць на тэрыторыю краіны плюшавых мішак, то трэба чымсьці
апраўдваць сваё існаванне. Так і знаходзяцца абсалютна, на маю думку, надуманыя
справы як у выпадку пасадкі Алесіна. У рэшце рэшт, гэта нават не асноўная іх
матывацыя цяпер. Галоўнае тое, якім чынам гэта робіцца.
– Што трэба рабіць, каб дамагчыся праўды, а яшчэ лепш –
вызвалення Алесіна?
– Цяпер ні блізкія, ні журналісты, ні грамадства не могуць
даведацца за што яго арыштавалі, да гэтага часу невядомая праўда. І вось гэта
самае жудаснае. Я б хацеў звярнуць на гэта асаблівую ўвагу. Пакуль не
выстаўлена абвінавачанне, пакуль няма з чалавекам сувязі, з ім у гэты час можа
адбывацца ўсё, што заўгодна. І гэта – самае страшнае. Гэта самае страшнае
парушэнне закона, якое толькі можа быць.
Я заклікаю ўсе праваабарончыя арганізацыі, палітычныя сілы
Беларусі і за мяжой выказаць цяпер гэтаму чалавеку падтрымку і запатрабаваць
яго неадкладнага вызвалення. Тыдзень у СІЗА КДБ – гэта ўжо вельмі доўгі час.
Тыя, хто там знаходзіўся, гэта асабліва добра разумеюць.