Кіраўніцтва БХД просіць у МУС пакараць вінаватых у незаконнай блакіроўцы інтэрнэт-парталаў (фота)

22 снежня 2014 19:15  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і каардынатар аргкамітэту па Менску
Вольга Кавалькова 22 снежня перадалі ў МУС Беларусі зварот у сувязі з
незаконнай блакіроўкай незалежных СМІ ў Беларусі.

 

Кіраўніцтва БХД просіць Міністэрства “правесці праверку і
ўсталяваць асоб, арганізацыі або дзяржаўныя органы, якія зрабілі незаконную
блакіроўку сайтаў www.charter97.org, www.belaruspartisan.org, www.gazetaby.com,
www.belapan.by, www.belapan.com, www.naviny .by. Прыцягнуць устаноўленых падчас
праверкі асоб, арганізацыі або дзяржаўныя органы да адміністрацыйнай
адказнасці. Аднавіць доступ да сайтаў www.charter97.org,
www.belaruspartisan.org, www.gazetaby.com, www.belapan.by, www.belapan.com,
www.naviny.by”.

 

У звароце таксама падкрэсліваецца, што блакаванне доступу да
папулярных навіновых рэсурсаў супярэчыць арт. 34 Канстытуцыі Беларусі, арт. 19
Сусветнай Дэкларацыі правоў чалавека, арт.арт. 5, 6, 7 і 36 закона РБ “Аб
сродках масавай інфармацыі” і караецца паводле п.1 арт. 22.9 КаАП штрафам у
памеры 25-50 базавых велічыняў.

 

БХД таксама заклікае ўсе беларускія дэмакратычныя сілы
падтрымаць зварот, звяртацца ў справе блакіроўкі незаконнай блакіроўкі
інтэрнэт-рэсурсаў спачатку ў праваахоўчыя органы Беларусі, а ў выпадку адсутнасці
рэакцыі з іх боку – і ў міжнародныя структуры.

 

“Блакаванне папулярных інтэрнэт-рэсурсаў – гэта злачынства супраць
кожнага грамадзяніна Беларусі, які карыстаўся імі. Гэта злачынства супраць усіх
нас. Калі не будзе незалежных СМІ, будуць катастрафічныя наступствы для ўсяго
беларускага народу. Бо беларускія СМІ не толькі інфармуюць, але і праз агучванне
фактаў гвалту і злоўжывання з боку ўладаў абараняе беларускіх грамадзян”, – падкрэсліў
Віталь Рымашэўскі.

 

Кіраўніцтва БХД просіць у МУС пакараць вінаватых у незаконнай блакіроўцы інтэрнэт-парталаў (фота)

Болей навін