Са святам Раства Хрыстова!

24 снежня 2014 16:26  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх
хрысціянскіх вернікаў т людзей добрай волі са святам Божам Нараджэння – як тых, хто святкуе яго 25
снежня, так і тых, хто рыхтуецца сустракаць яго 7 студзеня.

 

Які год запар улады краіны сваёй блізарукай палітыкай
спрабуюць сарваць святочны настрой грамадзян. Шэсць гадоў таму сустрэчы Раства
спадарожнічала рэзкая навагодняя дэвальвацыя, чатыры гады быў брутальны разгон
шматтысячнай акцыі пратэсту і рэпрэсіі супраць іншадумцаў, сёлета – чарговая дэвальцыя,
рэпрэсіі супраць бізнэсу і беспрэцэдэнтная цэнзура ў інтэрнэце.

 

Усё гэта не дадае святочнага настрою. Але як хрысціянскія
веруючыя мы павінны памятаць, што з Богам няма нічога страшнага і немажлівага. Крочым
жа за святлом, якое свеціць у цемры і якое цемра не можа агарнуць (Ян 1:5).

 

“Гасподзь – сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца?
Гасподзь – цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца? Калі будуць наступаць на
мяне зласьліўцы, супастаты і ворагі мае, каб зжэрці цела маё, яны спатыкнуцца
самі і ўпадуць. Калі выступіць супраць мяне кагорта, не збаіцца сэрца маё; калі
на мяне паўстане вайна, і тады спадзявацца буду. Аднаго я прасіў у Госпада,
толькі таго шукаю, каб жыць мне ў доме Гасподнім ва ўсе дні жыцьця майго,
сузіраць хараство Гасподняе і наведваць сьвятыню Ягоную; бо Ён схаваў бы мяне ў
Сваёй скініі ў дзень няшчасьця; схаваў бы мяне ў патайным месцы Свайго селішча,
узьнёс бы мяне на скалу” (Пс. 26:1-5).

 

Жадаем усім вам вясёлага Раства, Божага дабраславення,
моцнай веры, сілаў і жадання, каб жыць паводле яго волі.

 

Вясёлага Раства! Жыве Беларусь – Жыве з Богам!

Болей навін