Актывісты БХД правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)

17 студзеня 2015 11:52  |  Галоўныя навіны

16 студзеня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем’ямі зніклых,
актывісты БХД распаўсюдзілі ў Менску ўлёткі з партрэтамі шасці палітвязняў,
якія сёння застаюцца за кратамі. Улёткі былі распаўсюджаныя ў грамадскім
транспарце і публічных месцах.

 

“Беларускія палітвязні – сапраўдныя патрыёты нашай Радзімы, людзі мужныя і
моцныя духам, якія не зламаліся пад
ціскам дыктатарскага рэжыму і працягваюць несці свой крыж за ўсіх
беларусаў. Мы лічым, што Беларусі не патрэбны прэзідэнт – ілжэц, які сам можа
толькі абяцаць, а за невыкананне планаў наказваць іншых. Нам не патрэбны
прэзідэнт-баязлівец, які даў Статкевічу шэсць
год, таму што выбары—кожныя пяць год. Нам не патрэбны прэзідэнт-тэрарыст, які
ўзрывае метро, толькі каб пераключыць
увагу беларусаў ад невырашальных
праблем, якія сам стварыў. Нам не патрэбны прэзідэнт-забойца, які аддае загады
скрадаць людзей з не такімі, як у яго, поглядамі. Нам не патрэбны
прэзідэнт-правакатар, які разганяе Плошчы і дбае толькі аб уласнай бяспецы,
замест таго каб думаць аб людзях. Нам не патрэбны прэзідэнт-бездар, які страціў
беларускую эканоміку, які грошы можа зарабляць, толькі абкрадваючы і спайваючы
свой народ, які будуе сабе палацы за мільёны даляраў, а беларусам раіць жыць па
сродках. Нам не патрэбны прэзідэнт-крывадушнік, які ў кожнай прамове хаваецца
за Народ, а сам забраў у беларусаў права
выбіраць сабе ўладу. Нам не патрэбны прэзідэнт-гандляр палітвязнямі, які
незаконна трымае за кратамі несправядліва асуджаных і падаўжае ім тэрміны, калі
пажадае. Свабоду Дзядку! Свабоду Васьковічу! Свабоду Рубцову! Свабоду
Аліневічу! Свабоду Пракапенку! Свабоду Статкевічу!” – адзначылі актывісты.

 

Актывісты БХД правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)
Актывісты БХД правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)

Актывісты БХД правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)

Болей навін