Вольга Кавалькова: Гэты год увойдзе ў гісторыю як год дурацкіх законаў і норм
Гэты год увойдзе ў гісторыю як год дурацкіх законаў і норм, мяркуе каардынатар аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Менску Вольга
Кавалькова.
“На маёй памяці столькі дурноты запар яшчэ ніколі не было – павелічэнне
падатковага збору да 13 %, 30%-ы збор пры набыцці валюты, забарона з 1 сакавіка
гандлю без дакументаў і сертыфікатаў якасці і штрафы за парушэнні, забарона з 1
сакавіка на выкарыстанне страхаўшчыкамі замежнай валюты, павелічэнне з 1
студзеня мінімальнага стажу для прызначэння працоўных пенсій з 10 да 15 год,
новы закон аб СМІ, вяртанне аплаты зямельнага падатку арганізацыям, якія
ужываюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (новы падаткавы кодэкс) і іншыя”,
– адзначае яна, нагадваючы яшчэ пра разгляд такіх ініцыятываў, як увядзенне
падатку з непрацоўных, увядзенне адказнасці за паўторныя неабгрунтаваныя
звароты грамадзян у дзяржорганы і іншыя.
“А мінаховы здароўя дарэчы папярэджвае, што паленне, а тым
больш неякасных рэчаў, шкодзіць здароўю і бюджэту сям’і.Толькі ў нашым
выпадку паляць адны, а шкодзіць гэта здароўю і кішэням усёй краіны”, –
падкрэсліла каардынатар аргкамітэту БХД у Менску.