Зацверджаны фармат святкавання 25 сакавіка

26 лютага 2015 16:35  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт святкавання Дня волі зацвердзіў фармат
святкавання гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Вечарам
25 сакавіка вырашана правесці святочнае шэсце і імпрэзу, на якую плануецца
запрасіць беларускіх музыкаў.

 

Месцам збору шэсця прызначана пляцоўка ля Акадэміі Навук,
канцэрту – плошча Бангалор. Заяўшчыкамі акцыі вырашылі быць Марына Хоміч і
Аляксей Янукевіч. Яна пройдзе падлозунгам “Разам за мір і незалежнасць”.

 

“Адметнасцю акцыі будзе тое, што мы ўсе разам будзе
выступаць за мір і незалежнасці супраць дыктатуры. Гэта супольная праблема для
ўсёй Усходняй Еўропы, усіх, хто змагаецца супраць дыктатуры ў Беларусі,
Украіне, Расіі. Незалежнасць, мір, узаемапавага, змаганне супраць дыктатуры –
гэта каштоўнасці, за якія пройдзе акцыя і за якія мусяць аб’яднацца
дэмакратычныя сілы Усходняй Еўропы”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Болей навін