Менская БХД возьме ўдзел у шэсці 25 сакавіка
12 сакавіка адбыўся сход Менскай гарадской арганізацыі аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
У сходзе сярод іншых прынялі ўдзел сустаршыня БХД Віталь
Рымашэўскі, каардынатар Менскай арганізацыі Вольга Кавалькова і лідар МХД
Марына Хоміч.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны планы арганізацыі на
бліжэйшы час, удзел у шэсці на Дзень волі 25 сакавіка. Таксама былі прэзентаваны
і абмеркаваны планы моладзевай і пенсіянерскай арганізацый.