Сустрэчы з Севярынцам прайшлі ў Мядзеле і Вілейцы (фота)
У суботу, 2
траўня, адбыліся сустрэчы з удзелам сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца і каардынатара аргкамітэту па Менскай
вобласці Паўла Пракаповіча ў Мядзеле і Вілейцы.
У абодвух
гарадах абмяркоўвалася падрыхтоўка з’езду 13 чэрвеня, кампанія “Права выбару”,
кампанія 2015 года.
Таксама
адбыліся прэзентацыі кнігі “Беларуская глыбіня”, няспыннай малітвы за Беларусь,
хрысціянскага інфармацыйнага парталу krynica.info, “Беларускага
хрысціянскага хіта” і інш.