Дзень сям’і: БХД павіншавала мінчукоў са святам (фотарэпартаж)
У пятніцу, 15 траўня, актывісты аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” павіншавалі жыхароў Мінска з
Міжнародным днём сям’і. Акцыя прайшла ў парку імя Максіма Горкага.
Хрысціянскія дэмакраты раздавалі мінакам з дзецьмі
паветраныя шарыкі, размалёўкі і чытанкі для дзяцей, а таксама заклікалі іх
далучацца да антыалкагольнай кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.
“На жаль, на дзяржаўным узроўні такія святы забываюцца. Але
сям’я – гэта вельмі важна, гэта падмурак грамадства і дзяржавы. З сям’і
пачынаецца жыццё, сям’я – заўсёдная наша падтрымка і прытулак. Мы лічым, што
Дзень сям’і мусіць быць дзяржаўным святам у Беларусі”, — адзначыла ў каментары
КРЫНІЦА.INFO каардынатар аргкамітэту БХД у Мінску Вольга Кавалькова.
Фота Надзеі Гацак