Кампаніі
Люблю Беларусь!
Кампанія “Люблю Беларусь!” распачалася ў 2008 г. з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціянаў.
Кампанія па абароне правоў на свабоду сумлення
Кампанія па абароне правоў на свабоду сумлення пачалася ў красавіку 2007 года. Яе мэтай быў збор подпісаў за ўнясенне зменаў у дзейны Закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».
Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”
Наспеў час звярнуць пільную ўвагу на адну з самых вострых праблемаў нашага грамадства – дэмаграфічную сітуацыю. Сучаснае становішча ў Беларусі сведчыць пра відавочны дэмаграфічны крызіс.
Кампанія “Пакаянне”
Кампанія пачалася ў 2007 г. Гэты год для Беларусі быў адзначаны ушанаваннем памяці ахвяраў масавых сталінскіх рэпрэсіяў 1937г.
Кампанія барацьбы з акультызмам
Кампанія распачалася напрыканцы 2007 г. з мэтаю спыніць на тэлебачанні, радыё, у друкаваных выданнях засілле агрэсіўнай рэкламы акультызму. Магі і чарадзеі розных масцей бесперашкодна і адкрыта заклікалі гледачоў, чытачоў і слухачоў да ўдзелу ў акультных рытуалах, небяспечных для духоўнага здароўя.