Блог Віталя Рымашэўскага Archives - Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД)

Усім, каму ўчорашнія падзеі прынеслі расчараванне ці роспач.
Хачу падзяліцца тым, што мяне па-сапраўднаму натхняе ў жыцці – гэта ўчынкі людзей, якія робяць больш, чым павінны былі б рабіць. Больш, чым ад іх вымагаюць абставіны. Больш, чым патрабуюць годныя чалавечыя паводзіны. Кожны год дарыць мне прыклады такіх учынкаў самых розных людзей. Дзеля мяне асабіста яны становяцца Чалавекам/людзьмі Года.

Учора я меў выдатную магчымасць правесці тры гадзіны ў кампаніі такіх людзей у двары РАУС: Музыкаў, якія выбралі пастарунак замест адмовы ад канцэрту, а таксама людзей, якія выбралі арышт замест адмовы схаваць бел-чырвона-белую сімволіку . Учора ў двары асабіста мне было не роспачна, а натхняльна і светла – ад іх учынкаў.

Вы – лепшыя! Павал Аракелян, Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Алена Талстая, Мікалай Казлоў, Янка Вольская, Сяргей Васількоў…

Няма ідэальных краін і ідэальнага свету, і паўсюль тыя, хто ідуць за Праўдай і Святлом знаходзяць свой крыж. Паўсюль ёсць чалавечыя ўчынкі, якія асвятляюць і робяць свет лепшым.

Мы жывем у прыцемны час, але Святло ў цемры свеціць і цемра не абдыме яго.

Няма шанцаў у Шуневіча ў змаганні супраць Дашкевіча. Няма шанцаў у МВД у змаганні супраць Музыкаў.

Світанак прыйдзе!

Дзякую ўсім за падтрымку!

Віталь Рымашэўскі

The post Усім, каму ўчорашнія падзеі прынеслі расчараванне ці роспач. appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Віталь Рымашэўскі. Калі ў Беларусі зменіцца ўлада?
У нашай краіне цяжка сумленнай працай забяспечыць годнае жыццё сваёй сям’і, сваіх дзяцей. Пенсіянеры з цяжкасцю выжываюць на жабрацкую пенсію. З кожным годам праходзіць усё больш судоў над карумпаванымі чыноўнікамі, але карупцыі ад гэтага менш не становіцца…

Незадаволеных дзейнай уладай большасць. Але гэта незадаволенасць не ідзе далей за размовы на кухні ці на працы. «Што ад мяне залежыць? Я нічога не магу змяніць», – так разважаюць многія. Што ўсё ж такі можа зрабіць, змяніць у сваім горадзе, сваім раёне адзін чалавек – паказваюць кандыдаты ў дэпутаты ад беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Кандыдаты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – самыя розная людзі: студэнты, пенсіянеры, прадпрымальнікі, працоўныя. Яны вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты і па ўсёй краіне – ад маленькай вёскі на Берасцейшчыне, да абласных саветаў у Гродна, Магілёве, Віцебску, Мінску. Яны змагаюцца за вырашэння розных праблем – будаўніцтва школы ў Гродне, ільготны праезд для пенсіянераў у Мінску, рэформа судовай сістэмы. Але іх усіх аб’ядноўвае адно – яны не чакаюць, пакуль хто-небудзь прыйдзе і вырашыць іх праблемы – яны падаюць асабісты прыклад таго, як можна паспяхова дамагацца ад улады выканання патрабаванняў грамадзян.

У чым адрозненні кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ад іншых? Нашы кандыдаты не толькі змагаюцца за сумленныя і справядлівыя выбары, але і вядуць кампаніі па вырашэнні важных мясцовых праблем ужо тут і цяпер. І незалежна ад вынікаў гэтых “выбараў” нашы кандыдаты застануцца працаваць у акругах. Пасля заканчэння выбарчай кампаніі мы працягнем аказваць дапамогу людзям. Нават у нашай краіне абараніць інтарэсы людзей можна, можна змяніць або адмяніць несправядлівыя законы. Для гэтага ёсць толькі адзін шлях – аб’яднаць людзей і разам патрабаваць ад улады выканання волі народа. Самы яскравы прыклад сумеснага паспяховага дзеяння – адмена дэкрэта “Аб дармаедах”. Тысячы людзей па ўсёй краіне аб’ядналіся і запатрабавалі адмяніць несправядлівы дэкрэт. І ён быў адменены!

За плячыма прадстаўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сотні перамог на месцах – зрабіць дадатковы прыпынак транспарту, пусціць новы маршрут аўтобуса, дамагчыся будаўніцтва школы, паліклінікі ці дзіцячага сада, спыніць ушчыльненне забудовы, абараніць канкрэтнага чалавека ад самавольства мясцовых чыноўнікаў – усё гэта маленькія перамогі ў маштабах краіны, але справы вялікай важнасці для жыцця канкрэтных людзей і іх сем’яў.

Часта нам задаюць пытанне: калі вы зменіце гэтую ўладу? Але ўлада не можа быць народнай датуль, пакуль, людзі ўскладаюць надзеі на перамены на кагосьці іншага і не бяруць асабістую адказнасць на сябе.

Дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі за 17 000. Кандыдатаў ад усіх дэмакратычных сілаў не больш за 400…

Улада ў нашай краіне зменіцца тады, калі Беларусы навучацца аб’ядноўвацца і бараніць адно аднаго. Калі ў кожным горадзе, у кожным раёне, на кожнай вуліцы, у кожным доме будзе лідар, здольны стаць альтэрнатывай прызначаным дэпутатам і карумпаваным чыноўнікам. Спадзяюся, што кандыдаты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі стануць тым прыкладам, які дапаможа ўсім неабыякавым людзям Беларусі стаць больш актыўнымі, браць адказнасць за жыццё сваёй краіны на сябе.

Прапаную зрабіць першы крок – падтрымаць нашых кандыдатаў, далучыцца да іх камандаў, стаць назіральнікам у дзень выбараў, каб нашы галасы ў чарговы на раз не былі скрадзеныя. Давайце не будзем чакаць, калі прымуць новы дэкрэт № Х, які  давядзе да поўнай галечы, але будзем аб’ядноўвацца і бараніць свае інтарэсы ТУТ і ЗАРАЗ. Разам мы абавязкова зменім жыццё ў нашых гарадах, у нашай краіне да лепшага.

The post Віталь Рымашэўскі. Калі ў Беларусі зменіцца ўлада? appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Віталь Рымашэўскі. Рэзалюцыі АБСЕ па Беларусі. Хто прайграў?
У павестку дня сесіі

ПА АБСЕ не вынесеная рэзалюцыя па Беларусі, падрыхтаваная літоўскімі

дэпутатамі. І замільгалі гучныя загалоўкі СМІ: “Лукашэнка абыграў Літву”, “В

ОБСЕ “прокатили” резкую резолюцию Литвы по Беларуси”…

Пры гэтым, мала

хто звяртае ўвагу на тое, што РЭЗАЛЮЦЫЙ ПА БЕЛАРУСІ ПАДРЫХТАВАНА ДЗВЕ. Другая

рэзалюцыя – па сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе ў цэлым, але палова пунктаў – пра

Беларусь.

Непрыняцце літоўскай рэзалюцыі – толькі на першы погляд няўдалая спроба

літоўскіх дэпутатаў і перамога беларускіх чыноўнікаў.

Па-першае, насамрэч,

усе дасягнулі сваіх мэтаў: беларускія чыноўнікі могуць справаздачыцца свайму

кіраўніку – “не дарэмна хлеб елі”, Аляксандр Лукашэнка можа захаваць твар – бо

рэзалюцыя не прынятая. Літва прыцягнула ўвагу да БелАЭС – нават Лукашэнка

зрэагаваў (маўляў, “мы гатовыя дамаўляцца з літоўцамі, разам будаваць і

эксплутаваць”). Магчыма, літоўская дэлегацыя і хацела б большага, але гэта была

маладасягальная задача-максімум. І атака імі Шведаў зараз дасць магчымасць

вымагаць ад іх большай згоды з прапановамі Літвы ў будучым.

Па-другое, другая

рэзалюцыя цяпер пройдзе з большай верагоднасцю (бо нават праціўнікі першай

рэзалюцыі апелявалі да другой як да правільнай). А ў другой рэзалюцыі па правах

чалавека і іншых пытаннях па Беларусі ўсе ёсць, апроч АЭС. Ну , а як было сказана

вышэй, да пытання АЭС увага прыцягнутая. Зрэшты, прыцягнуць увагу да тых ці

іншых пытанняў – гэта хіба што не адзіны магчымы практычны вынік ПА АБСЕ. Бо

рашэнні ПА АБСЕ вельмі ўскосна звязаныя з практычнымі дзеяннямі.

Безумоўна, у

выйграшы застаўся і шведскі дэпутат Кент Харстэт, які, як кажуць, збіраецца

працягваць кар’еру ў ПА АБСЕ. Цяпер ён здабыў галасы Беларусі (магчыма і Расеі)

у сваю падтрымку, адначасна пазбавіўшыся крытыкі з боку большасці сваіх

заходніх калег.

А цяпер ўявіце

сітуацыю, калі б была толькі адна рэзалюцыя, падрыхтаваная дэлегацыяй Швецыі

(паверце, там шмат пунктаў, якія вельмі недаспадобы беларускім уладам). Тады

асноўныя баталіі разгарэліся б вакол яе. І нават пры яе прыняцці эфект быў бы

нашмат меншы, бо рэзалюцыі патрэбны не самі па сабе, а дзеля таго, каб мець практычны

вынік, уплываць на паводзіны тых, у дачыненні каго яны прымаюцца.

Зразумела, што

прадстаўнікі беларускіх уладаў цяпер будуць імкнуцца максімальна змякчыць і

Другую рэзалюцыю. Але ў гэтай сітуацыі шанцаў на поспех у іх нашмат меней.

Зрэшты, нават

наяўнасць саміх праектаў рэзалюцый зрабіла сваю справу – пагроза прыняцця

рэзалюцыі ўжо дапамагла вызваліць з-за кратаў хлопцаў, затрыманых па справе

патрыётаў.

Важна, што захоўваецца моцная група заходніх палітыкаў, якія па-ранейшаму

гатовыя прытрымлівацца каштоўнаснага падыходу ў палітыцы. Сёння на Захадзе

досыць безумоўных лабістаў, якія былі супраць любой рэзалюцыі па Беларусі.

Цікава тое, што гэтыя ж людзі разглядаюць Беларуска-Еўрапейскія стасункі

выключна ў рэчышчы расейскай палітыкі. Але гэта тэма для асобнага артыкула.

P.S. Абедзве рэзалюцыі падрыхтаваныя прадстаўнікамі Еўрапейскай народнай

партыі. БХД і Права-цэнтрысцкая кааліцыя адпачатку падтрымлівалі абедзве

рэзалюцыі.

The post Віталь Рымашэўскі. Рэзалюцыі АБСЕ па Беларусі. Хто прайграў? appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Мурад Амрыеў і незалежнасць Беларусі этапаваныя ў Расею на адным аўтамабілі
Выдача

беларускімі ўладамі Мурада Амрыева чачэнскім сілавікам – ганебны ўчынак, які не

толькі парушае правы чалавека, але і прыніжае Рэспубліку Беларусь.

Фактычна Мурада

вывезлі на катаванні і смерць у Чачню. Груба парушылі яго правы, парушылі як

беларускае, так і міжнароднае заканадаўства. На жаль, выканання правоў чалавека

ад беларускіх уладаў, даўно ніхто не чакае. Аднак справа не толькі ў гэтым.

Нягледзечы на

поўную ізаляцыю ў Беларусі, Амрыеў паспеў распавесці праз журналістаў, што прасіў

палітычнага прытулку ў Беларусі. Да ўладаў звярталіся праваабаронцы і сваякі

затрыманага. Аднак беларускія ўлады гэты зварот праігнаравалі.

Па сутнасці,

такім чынам ўвесь сілавы блок Беларусі спрацаваў не як структура незалежнай

краіны, але як сілавыя ведамствы расейскага рэгіёну. Бо любая НЕЗАЛЕЖНАЯ краіна

хаця б фармальна АБАВЯЗКОВА мусіць разглядзець хадайніцтва аб наданні

палітычнага прытулку, і толькі пасля адмовы – высылаць чалавека з краіны.

Прычым сярод

расейскіх рэгіёнаў нашы сілавікі выставілі Беларусь на ўзроўні самага нікчэмнага

і несамастойнага рэгіёна РФ. Бо нават паліцыя з расійскага Бранска прыняла

пастанову аб вызваленні Амрыева з-за адсутнасці прэтэнзій да яго (гэты дакумент

не прынялі ў Добрушскім РАУС). Такім чынам МУС Бранска уступіла ў палеміку з

чачэнскімі спецслужбамі. Беларускія ж сілавікі спяшаліся як мага хутчэй выканаць

патрабаванні служб Кадырава, якія абвесцілі Мурада Амрыева ў вышук.

Беларускі ўрад праігнараваў

зварот уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, якая выпусціла

заяву ў сувязі з пераследам байца ММА Мурада Амрыева. Віцэ-прэзідэнт Freedom

House Роберт Херман заклікаў урад Беларусі прызнаць, “што запыт Чачні аб

экстрадыцыі Амрыева заснаваны на абсалютна выдуманым абвінавачванні ў падробцы

дакументаў, і што ў яго [Амрыева] ёсць рызыка быць забітым. Амрыеў бег з Чачні

ў 2013 годзе пасля таго, як быў затрыманы і падвергся катаванням у паліцыі з-за

канфлікту паміж яго братам і чачэнскімі ўладамі. Існуюць важкія довады супраць

экстрадыцыі, уключаючы тое, што чачэнскія ўлады сістэматычна парушаюць закон»

Мяркую, што

выдача Амрыева Беларуссю будзе адназначна ацэнена як саўдзел беларускіх уладаў

у пераследзе і парушэнні правоў. А імя Аляксандра Лукашэнкі з’явіцца ў

справаздачах еўрапейскіх праваабарончых арганізацыі побач з імем Рамзана

Кадырава. І гэта далёка не тое, што паспрыяе наладжванню стасункаў Беларусі з

Захадам

У дадатак на

увесь свет яшчэ раз прадэманстравана прававое бязмежжа беларускай сістэмы.

Амрыеў у засценках

беларускіх сілавых структур трапіў ў абставіны, якія чакаюць любога а

затрыманага беларуса – поўная ізаляцыя ад знешняга свету, немагчымасць

патэлефанаваць, звязацца з адвакатам, поўнае ігнараванне запытаў…

The post Мурад Амрыеў і незалежнасць Беларусі этапаваныя ў Расею на адным аўтамабілі appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Дэкрэт №3 прыпынены. Што далей?
На год прыпыненае дзеянне Дэкрэту №3!

Я віншую ўсіх з маленькім крокам да перамогі. Прыпыненне дзеяння дэкрэту на год выклікана толькі смеласцю людзей – тых, хто выходзіў на акцыі пратэсту, ставіў подпісы за адмену дэкрэту. І відавочна, паспяшаліся тыя 54 тыс. беларусаў, якія ўжо аплацілі гэты падатак.

Што рабіць тым, хто ўжо сплаціў падатак? Што рабіць сотням тысяч беларусаў, што атрымліваюць жабрацкі заробак, церпяць прыгнёт чыноўнікаў і сілавікоў? Бо пратэст супраць Дэкрэту быў толькі нагодай. На акцыі выходзяць людзі, большасць з якіх не падпадае пад яго дзеянне. Сёння Беларусь пратэстуе супраць жабрацтва, супраць улады, супраць сістэмы.

Дзеянне Дэкрэту прыпыненае, але ў краіне не памянялася нічога ў прынцыпе.

Таму акцыi ў Мiнску i рэгiенах будуць працягвацца да поўнай адмены Дэкрэту № 3 i iншых дыскрымiнацыйных законаў (скасавання прыніжальнай для беларусаў кантрактнай сістэмы, вяртання беларусам права на годную пенсію).

Мы будзем яднаць дэмакратычная сілы, будзем яднаць грамадства дзеля змены сістэмы на дэмакратычную, а значыць – народную.

Сёння адбылося пасяджэнне аргкамітэту кампаніі “Мы – недармаеды”. Па-ранейшаму плануецца правядзенне акцыі 15 сакавіка ў Менску і ўсе запланаваныя акцыі ў рэгіёнах. Гэта маленькая перамога са спыненнем дзеяння дэкрэту сведчыць, што ў нас ёсць толькі адзін інструмент, каб адстойваць свае правы, – гэта яднанне і супольнае змаганне грамадзян за свае правы, выкарыстоўваючы дэманстрацыі і ціск на ўладу. Я веру, я ведаю, што гэтая маленькая перамога – толькі пачатак вялікіх зменаў у Беларусі.

Мінск 15.03.2017 17:30 Акадэмія Навук. Будзем разам, сябры!

Прапаную да вашай увагі Праект Рэзалюцыі “Марша недармаедаў” (пройдзе ў Мінску 15 сакавіка 17:30, Акадэмія Навук.).

Кожны з вас можа ўнесці свае прапановы ў гэты дакумент. Да 15 сакавіка праўкі прымаюццца!

Змагацца трэба з беспрацоўем, а не з беспрацоўнымі!

Прымаючы пад увагу, што Дэкрэт №3 не адпавядае дзевяці артыкулам Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі ў МАП;

адзначаючы, што эканамічная і сацыяльная палітыка ўладаў завяла краіну ў тупік, вынікам чаго стала збядненне большасці грамадзян Беларусі, адсутнасць перспектывы, узмацненне эміграцыі;

канстатуючы, што ўлада з’яўляецца бескантрольнай і грамадзяне ніяк не ўплываюць на рашэнні, што прымаюцца.

Мы, удзельнікі “Маршу недармаедаў”, патрабуем:

1. Адмяніць Дэкрэт N3, вярнуць спагнаны збор.

2. Прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых, эфектыўных працоўных месцаў, а не на барацьбу з беспрацоўнымі. Ліквідаваць заганы пенсійнай “рэформы”, адмяніць кантрактную сістэму, адмяніць указ 222, які перашкаджае развіццю прадпрымальніцтва.

3. Унесці змены ў Выбарчы Кодэкс, якія вернуць грамадзянам права выбару!

Мы ўпаўнаважваем дэлегацыю удзельнікаў Маршаў перадаць 16 сакавіка дадзеную рэзалюцыю ў адміністрацыю А. Лукашэнкі, ва ўрад і ў Палату Прадстаўнікоў.

Калі ўлады адмовяцца ад выканання дадзеных патрабаванняў, мы пакідаем за сабой права на новыя акцыі пратэсту, на якіх будзе агучана патрабаванне аб адстаўцы А. Лукашэнкі, ураду і роспуску Палаты Прадстаўнікоў.

P.S. Акцыю 15 сакавіка таксама падтрымалі лідары БНК Генадзь Фядыніч і Уладзімір Някляеў. Разам з БНК будзем рыхтаваць супольную акцыю 25 сакавіка. У еднасці нашая сіла!

The post Дэкрэт №3 прыпынены. Што далей? appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Пратэсты ў Брэсце. Хто правакатары?
У нядзелю 5 сакавіка на пратэст ў Брэсце мне асабіста трапіць не ўдалося, бо разам з Вольгай Кавальковай, Анатолем Лябедзькам і Мікалаем Казловым быў некалькі разоў затрыманы па дарозе на акцыю ў Берасці.

Але пратэст адбыўся. Адбыўся дзякуючы такім мясцовым лідарам як Аляксандр Кабанаў. Пратэст адбыўся мірным чынам, насуперак планам ведамства Вакульчыка і Шуневіча, якія пераследам і затрыманнямі лідараў апазіцыі імкнуліся стварыць глебу для сілавых правакацый, каб дыскрэдытаваць пратэст і паказаць сваю “неабходнасць” дзейснаму рэжыму. Галоўнымі правакатарамі сёння з’яўляюцца супрацоўнікі і кіраўніцтва МУС і КДБ.

Затрыманні апазіцыянераў падкрэсліваюць, што міліцыі ў Беларусі закон не пісаны. Ніхто так не кампраметуе міліцыю, як сама міліцыя. Відавочна, надуманыя падставы затрымання. Маладых хлопцаў-міліцыянтаў прымушаюць хлусіць. Супраць нас выстаўлялі цэлыя аблавы. Мы ведаем, што дзяжурыла не менш за дзесяць пастоў ДПС. Па словах бярозаўскіх актывістаў, напярэдадні ўвесь дзень праходзілі трэніроўкі па перахопе з удзелам ДАІ Менска. Вось так марнуе народныя грошы беларуская міліцыя.

На шматлікія парады некаторых аналітыкаў і каментатараў канспіравацца і таемнымі сцежкамі ездзіць на акцыі пратэсту: раз і на заўсёды заяўляю, што ні ад каго хавацца не збіраюся. Хай у вайнушку гуляюць хлопчыкі з комплексамі непаўнавартасці, якія зараз узначальваюць МУС і КДБ. Мы будзем адкрыта ездзіць на акцыі пратэсту, выступаць. Мы добра разумеем, што штат дармаедаў у спецслужбах разьдзьмуты настолькі, што гуляць супраць іх іхнымі метадамі – поўнае глупства. Па іх правілах мы гуляць і хавацца не будзем. Я адкрыта заяўляю, што збіраюся ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў Маладзечна, у Пінску, Бабруйску і іншых гарадах, куды будзе час, здароўе і магчымасць даехаць.

Вакульчыку ж і Шуневічу хачу сказаць наступнае: так, можна збіць хвалю пратэсту сёння, можна прэвентыўнымі арыштамі і затрыманнямі пазбавіць магчымасці лідарам апазіцыі ўзначаліць акцыі пратэсту. Але гэтым вы толькі паскорыце сацыяльны выбух, які змяце вашу карупцыйную, наскрозь гнілую сістэму. Бо справа не ў дэкрэце №3. Большасць выходзіць на акцыі пратэсту, бо не могуць больш жыць на жабрацкія падачкі, што завуцца заробкамі на дзяржаўных прадпрыемствах, бо не хочуць больш трываць незаконных пабораў – ні мясцовых падатковых, ні ўрада ў Мінску. Людзі не хочуць больш цярпець беззаконне судоў і прававога бязмежжа міліцыі. Прычына масавых акцый пратэсту адна – банкруцтва беларускай мадэлі кіравання, беларускага рэжыму. І самастойна рэфармаваць гэтую сістэму вашыя ведамствы проста не здольныя. Раю МУС і КДБ заняцца сваімі наўпроставымі абавязкамі – абаронай грамадзян ад злачыннасці, ад наркагандляроў і бандытаў.

Дзякую Берасцю. Людзі паказалі, што могуць самаарганізавацца і годна правесці акцыі пратэсту. Наступная акцыя – Маладзечна, пятніца, 10 сакавіка, 18:00. Сустрэнемся на цэнтральнай плошчы.

Віталь Рымашэўскі

The post Пратэсты ў Брэсце. Хто правакатары? appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Спыніць спойванне нацыі!
Падалі прапановы па дэалкагалізацыі Беларусі ў Савет міністраў. Сутнасць нашых прапаноў простая: не трэба вынаходзіць ровар, трэба выкарыстоўваць вопыт краін, якія паспяхова справіліся з падобнай праблемай. У падтрымку прапаноў сабрана больш за 2000 подпісаў.

У Савеце міністраў зараз знаходзіцца на разглядзе праект указа аб рэгуляванні продажу алкаголю.

Копіі подпісаў былі пададзеныя ў Палату прадстаўнікоў, Міністэрства Ахова здароўя і іншыя профільныя ведамствы.

Нагадаю, на круглым стале, арганізаваным 17 лістапада 2016 году беларуская хрысціянскімі дэмакратамі сумесна з Ганнай Канапацкай і прысвечаным дэалкагалізацыі насельніцтва, прадстаўнікі грамадскасці і міністэрстваў былі абсалютна згодныя, што праблема алкагалізацыі ў Беларусі велізарная. Адрознівалася толькі пазіцыя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое сёння выступае прамым лабістам вытворцаў алкаголю. Алкагольнае лобі, накіраванае на атрыманне хуткіх прыбыткаў, у Беларусі вельмі вялікае. Каб пераадолець яго супраціў, патрэбна кансалідацыя намаганняў і грамадзянскай супольнасці, і палітыкаў, і спецыялістаў, якія абараняюць беларусаў ад алкагалізму.

Прапановы беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў заснаваныя на вопыце, які прайшоў увесь цывілізаваны свет. З аднаго боку гэта і падтрымка грамадскіх ініцыятыў, якія задарма дапамагаюць выйсці з алкагольнай залежнасці і працуюць з сузалежнымі, а з другога боку – гэта шэраг абмежавальных змяненняў, накіраваных на змяншэнне даступнасці алкаголю падлеткам, поўная забарона рэкламы.

Да гэтага часу ў Беларусі праводзіцца палітыка спойвання насельніцтва. Не сакрэт, што беларускія гандлёвыя сеткі прымушаюць прадаваць няякасны алкаголь беларускай вытворчасці, часта ствараючы льготныя ўмовы для вытворцаў алкаголю. Сёння алкагольнай прадукцыяй заваленыя ўсе нашы крамы. Гэта супернастойлівая рэклама для ўсіх пакупнікоў, у тым ліку і для дзяцей, якія прыходзяць у краму, каб купіць прадукты.

БХД з 2014 года праводзіць кампанію “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю». Былі сабраныя дзясяткі тысяч подпісаў. Сярод іншага атрымалася дамагчыся забароны схаванай рэкламы алкаголю.

Нашы прапановы грунтуюцца на станоўчым вопыце еўрапейскіх краін, у тым ліку, скандынаўскіх, якія прайшлі праз праблему алкагалізацыі. Тыя крокі, якія мы прапануем, ужо паказалі сваю эфектыўнасць. Над гэтымі прапановамі мы працуем разам з нашымі шведскімі калегамі, а таксама з іншымі палітычнымі сіламі Беларусі ў рамках паглыблення дыялогу.

Сярод прапаноў БХД:

– Забараніць рэкламу алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, а таксама гандлёвых брэндаў і фірмаў, якія маюць дачыненне да вырабу альбо рэалізацыі алкагольнай прадукцыі;

– Дазволіць продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва толькі з 11.00 да 21.00;

– Дазволіць продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў толькі ў спецыялізаваных аддзелах магазінаў, якія маюць асобны ўваход;

– Дазволіць продаж алкагольных напояў толькі асобам, якія дасягнулі 21 года, слабаалкагольных напояў і піва з 18 гадоў;

– Прыраўняць слабаалкагольныя напоі і піва, з утрыманнем спірту пачынаючы з 0,5%, да алкагольных напояў;

– Вылучаць на ільготных умовах памяшканні для працы цэнтраў і арганізацый (групах Ананімных Алкаголікаў і да т.п.), якія аказваюць бязвыплатную дапамогу людзям з алкагольнай залежнасцю і іх сем’ям.

– Забараніць рэкламу алкаголю ўнутры памяшканняў крамаў, кафэ, рэстаранаў і г.д.

– Забараніць у перыяд галасавання продаж алкаголю ў будынках, у якіх размяшчаюцца выбарчыя камісіі, і на адлегласці 500 метраў ад іх;

– Дазволіць продаж алкаголю ў рэстаранах, кафэ і да т.п. толькі пры наяўнасці магчымасці зрабіць заказ ежы з меню;

– За парушэнне правілаў гандлю, якое выявілася ў продажы алкаголю непаўналетнім, увесці прыпыненне дзеяння ліцэнзіі на раздробны гандаль алкагольнай прадукцыяй на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў;

– Абавязаць вытворцаў алкагольнай прадукцыі пералічваць частку прыбытку ад яе рэалізацыі цэнтрам, якія займаюцца дапамогай і рэабілітацыяй людзей з алкагольнай залежнасцю;

– За кошт падаткаў ад рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ствараць знешнюю і відэа-рэкламу пра здаровы лад жыцця і магчымыя варыянты баўлення вольнага часу, які замяняе ўжыванне алкаголю, а таксама распаўсюджваць у СМІ інфармацыю аб цэнтры, якія займаюцца дапамогай алказалежным людзям.

– Ліквідаваць ЛПП, як сістэму неэфектыўнай, рэпрэсіўнай і карнай практыкі, прыніжаючай годнасць асобы, і фармаваць дзяржаўную палітыку па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва, грунтуючыся на тым, што алкагалізм – гэта захворванне.

Дзякуй, усім тым, хто падтрымаў збор подпісаў. Відавочна, што намаганні выдаткаваныя не дарма і атрымоўваецца хоць бы невялікімі крокамі праблему вырашаць. Дзякуй усім, хто падтрымаў нашы прапановы! Спадзяемся, што і ў гэты раз атрымаецца паўплываць на прыняцце закона.

The post Спыніць спойванне нацыі! appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

“Беларускі сіндром”: Рыгор Барадулін, Гарашчэня і беларусы
Адкуль такое імкненне ў прадстаўнікоў беларускай незалежнай супольнасці бараніць тых, хто нішчыць іх каштоўнасці, вынішчае іх родную культуру?

За часы доўгага прыгнёту па нацыянальнай прыкмеце ў беларусаў сфармаваўся ўласны своеасаблівы комплекс у стаўленні да прыгнятальнікаў – “беларускі сіндром”. Па аналогіі з “стакгольмскім сіндромам”, многія беларусы спадзяюцца, што агрэсар праявіць паблажку пры ўмове безумоўнага выканання ўсіх яго патрабаванняў, і імкнуцца прадэманстраваць паслухмянасць, апраўдаць дзеянні захопніка.

Але дарма носяць беларускія буквары дзецям правіцеляў у спадзеве, што тыя перастануць нішчыць беларускую мову, дарма залагоджваюць ліслівымі тытуламі “абаронца незалежнасці” тых, для каго незалежнасць краіны нішто перад марамі аб крывавай імперыі СССР. Дарма спрабуюць абараніць Гарашчэню, які і не думаў раскайвацца.

Закладнікі спадзяюцца на спачуванне злачынцы. Але злачынец ніколі не адказвае ўзаемнасцю, бо ён успрымае іх не як жывых людзей, але як сродкі дасягнення сваёй мэты альбо «нацысцкай сволаччу» (а стаўленне да «нацысцкай сволачы», як вядома, адно – вынішчэнне).

Лічыцца, што “стакгольмскі сіндром” праходзіць пасля таго, як тэрарысты забіваюць першага закладніка.

Колькі яшчэ ахвяраў патрэбна, каб беларусы, урэшце, пазбавіліся комплексу віны за тое, што смеюць асуджаць абражальнікаў народных паэтаў, за тое, што жадаюць і маюць права “людзьмі звацца”?..

http://www.belaruspartisan.org/

The post “Беларускі сіндром”: Рыгор Барадулін, Гарашчэня і беларусы appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Хто пасадзіў Беларусь на наркотыкі і каго за гэта садзяць. 328 КК РБ
У Менску 10 кастрычніка па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пры ўдзеле Матчынага руха “328”, прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руха “За свабоду” адбыўся круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі”.

Расповяды сваякоў асуджаных па артыкуле 328 мала каго могуць пакінуць абыякавымі. ў Беларусі “за распаўсюд наркотыкаў” могуць асудзіць абсалютна любога. Схема простая: аператыўнікі падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе. Суды гарантавана даюць па 8-10 гадоў няволі. Сваякі асуджаных па гэтым артыкуле прывялі вялікую колькасць прыкладаў, калі аператыўнікі самі прымушалі маладых людзей распаўсюджваць наркотыкі, калі справы фабрыкаваліся дзеля павышэння па службе альбо з-за помсты, у выніку чаго маладзёны атрымлівалі тэрміны зняволення па 8-12 гадоў.

Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд наркотыкаў могуць асудзіць абсалютна любога. Любому следчыя і аператыўнікі могуць падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе, за што суды даюць па 10 гадоў няволі.

Беларуская судовая сістэма пайшла далей за сталінскую, у выніку чаго апраўдальных прысудаў суды выносяць у некалькі разоў менш за жахлівыя, бесчалавечныя суды часоў Сталіна.

Абвінавачванні, якія выносіць следства, суды ў абсалютнай большасці падтрымліваюць. Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд і выраб наркотыкаў сядзіць каля 10 тыс. чалавек.

У той жа час кіраўнікі МУС, КДБ, якія дапусцілі распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсаў, у жудасных маштабах, калі яны фактычна легальна прадаваліся на вуліцах беларускіх гарадоў, не панеслі ніякага пакарання. Відавочна, што звышпрыбыткі ад наркабізнэсу ішлі ў тым ліку і на подкуп сілавых структур.

Як мінімум, кіраўнікоў МУС і КДБ трэба судзіць за злачынную халатнасць. Яны спасылаюцца на тое, што не было прававых нормаў, якія б дазвалялі спыняць распаўсюд спайсаў. Але, калі паглядзець на статыстыку, можна пераканацца, што распаўсюджвальнікаў спайсаў не затрымлівалі нават за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У той жа час за гэта каралі нават пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі каля метро. Атрымліваецца, дзеля таго, каб ганяць бабуль, гандлюючых каля метро, нашай доблеснай міліцыі дадатковых законаў було не трэба, а распаўсюджвальнікаў спайсаў нібыта не было, за што затрымліваць. Відавочная хлусня. Тым больш, што як вядома, каб кагосці затрымаць у нашай краіне, — закону не патраэбна – патрэбны загад. Чаму не было загаду спыняць дзейнасць распаўсюджвальнікаў спайсаў – застаецца адкрытым пытаннем.

За скалечаныя лёсы тысяч падлеткаў злачынцы мусяць панесці пакаранні.

У выніку круглага стала вырашана падрыхтаваць і правесці канферэнцыю за рэформу судовай сістэмы і пачаць грамадскую кампанію з патрабаваннем спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі, правесці судовую рэформу і забяспечыць незалежнасць судоў.

Мы будзем таксама патрабаваць перагляду спраў асуджаных па арт. 328, бо яны вяліся з парушэннямі КПК. Часта людзей асуджвалі толькі на падставе сведчанняў аднаго наркамана. У многіх выпадках суды былі зачыненымі.

Спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі – гэта не толькі абараніць несправядліва асуджаных, але і абараніць кожнага беларуса, кожную беларускую сям’ю ад магчымага гвалту з боку беларускіх следчых і беларускіх судоў.

The post Хто пасадзіў Беларусь на наркотыкі і каго за гэта садзяць. 328 КК РБ appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Асамблея народных прадстаўнікоў
Паколькі зараз пачало з’яўляцца шмат інсінуацый на тэму ўтворанай Асамблеі народных прадстаўнікоў, лічу неабходным цалкам выкласці палітычную пазіцыю заснавальнікаў Асамблеі.

Самыя найважнейшыя і прынцыповыя пункты на сёння:

– у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.

– Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.

– Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.

Мы будзем адстойваць гэтую пазіцыю ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы.

Учора ў Мінску сабраліся тыя, хто такі падыход падтрымлівае.

Дзеля Алены Анісім і Ганны Канапацкай не рабілася выключэнняў – ім было прапанавана далучыцца да гэтай заявы. Ганна Канапацкая – падтрымала і, як і іншыя экс-кандыдаты, стала заснавальнікам Асамблеі.

Надалей Асамблея народных прадстаўнікоў адкрытая да супрацы з усімі, хто падзяляе вышэйазначаныя прынцыповыя падыходы.

Мы працягнем супрацу ў рамках правацэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:

– Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.

– Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.

– Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:

Па спасылцы – поўныя тэксты заяваў першага паседжання.

The post Асамблея народных прадстаўнікоў appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).