Асамблея народных прадстаўнікоў
Паколькі зараз пачало з’яўляцца шмат інсінуацый на тэму ўтворанай Асамблеі народных прадстаўнікоў, лічу неабходным цалкам выкласці палітычную пазіцыю заснавальнікаў Асамблеі.
Самыя найважнейшыя і прынцыповыя пункты на сёння:
– у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.
– Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.
– Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.
Мы будзем адстойваць гэтую пазіцыю ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы.
Учора ў Мінску сабраліся тыя, хто такі падыход падтрымлівае.
Дзеля Алены Анісім і Ганны Канапацкай не рабілася выключэнняў – ім было прапанавана далучыцца да гэтай заявы. Ганна Канапацкая – падтрымала і, як і іншыя экс-кандыдаты, стала заснавальнікам Асамблеі.
Надалей Асамблея народных прадстаўнікоў адкрытая да супрацы з усімі, хто падзяляе вышэйазначаныя прынцыповыя падыходы.
Мы працягнем супрацу ў рамках правацэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:
– Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.
– Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.
– Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:
Па спасылцы – поўныя тэксты заяваў першага паседжання.