Жывая кніга Паўла Севярынца Archives - Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД)
Павел Севярынец. Свінцовае беззаконне
ПадБрэстамнапалі на людзей, якіявыступаюць за чыстаепаветра для сваіх дзяцей.
Бандыт напаў на жанчыну, нанёс ёй сур’ёзную траўму і пашкодзіў машыны абаронцаў. Ён ідэнтыфікаваны. Але ён на волі, і міліцыя “не бачыцьпрычынаўзатрымлівацьяго”.
Нават кіраўніцтва свінцовага заводу, праглядзеўшы відэа, афіцыйна выбачылася за яго паводзіны. Нават яны ў шоку. А органы, якія павінны ахоўваць парадак і абараняць грамадзянаў, не бачаць відавочнага крыміналу.
Бандыт, які нападае на людзей, збівае іх і пагражае ім, мусіць сядзець у турме. Любога апазіцыянера і актывіста міліцыя ды камітэтчыкі імгненна заламаюць за ўлётку ці нават пост у сацсетках. А “героя”, які б’е жанчыну, пакрываюць.
Выснова відавочная: у Брэсце дзейнічае арганізаваная злачынная групоўка, мэта якой – запалохаць грамадзянаў, фізічна і псіхалагічна падавіць пратэст супраць свінцовага атручвання, і ў гэтую групоўку ўваходзяць прадстаўнікі ўлады. Інакш – як патлумачыць ашаламляльны спакой спецыяльных службаў?
Спробы падкінуць абаронцам наркотыкі ды зброю не далі эфекту. Цяпер банда перайшла да адкрытага беспакаранага гвалту.
Такую ж схему, з пастаяннымі правакацыямі і гвалтам, мы назіраем у Курапатах.
Спосаб змагання ў такім выпадку адзін: максімальны розгалас, заявы ва ўсе інстанцыі паводле закону і ўзмацненне кампаніі абароны. Банда павінна ведаць: кожны акт гвалту прывядзе да пашырэння пратэстаў.
Людзі, якія абараняюць насельніцтва 300-тысячнага гораду ад экалагічнай катастрофы – героі Беларусі, без перабольшвання. З рызыкай для свабоды і жыцця яны змагаюцца за чыстае паветра для маўклівай большасці.
Зараз – самы час далучыцца і падтрымаць абаронцаў.
Павел Севярынец
The post Павел Севярынец. Свінцовае беззаконне appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Берасце ўкрыжаванае
Але Ён
паранены быў за грахі нашы
і пакутаваў за беззаконні
нашы;
кара свету нашага была на
Ім,
і ранамі Яго мы ацаліліся.
Ісаі 53:5
Калі
стаіш у музеі «Берасце» і ўзіраешся ў чорную тысячагадовую яму з падмуркамі ды
зрубамі хатаў, бачыш, колькі чалавечых жыццяў напластавалася за гэты час,
колькі жыццяў стлела, якая руіна храмаў і якое радовішча герояў гісторыі пад
нагамі,— займае подых: з якога ж дна прабіваўся гэты горад, якой глыбіні
гэтая рана, поўная попелу і бітай крывавай цэглы…
Чаму
ўдар за ўдарам зло біла, грохала менавіта сюды, крышыла святыні з такім шалам і
не давала зажываць гэтаму агромністаму крывацёку?
У камяністых ваколіцах Ерусаліма цвікі працялі цела Хрыста—
а праз стагоддзе ў сутоцы Буга і Мухаўца рэхам адгукнуліся ўдары молатаў, якімі
ў балоцістую зямлю забівалі палі паселішча готы.
Ох, даўно
Госпад і д’ябал пазначылі гэтае месца будучага стыку цывілізацыяў, межавы слуп
народаў і імперыяў, сталіцу вернікаў, грэшнікаў і мытнікаў—ранай.
Менавіта
яго, Берасце, жалезнымі ўдарамі крыжакоў­рыцараў Генрыха Ланкастэра, будучага
караля Англіі, Вітаўт адбіў у Ягайлы ў 1380­-х, у 1409­-м таемна выкоўваў
разгром таго самага рыцарства пад Грунвальдам. Менавіта Берасце першым у межах
сучаснае Беларусі атрымала магдэбургскае права— і стала галоўным горадам
беларускага Ізраіля ў залатым веку ХIV—XVII стагоддзяў, цэнтрам габрэйскіх
грамадаў ВКЛ. Рымскі закон і адчай гнанага габрэйства зноў сутыкнуліся
тут— і зноў, як у Юдэі пачатку нашай эры, пад грукат цвікоў паміж імі
падняўся крыж.
Якраз тут— самае балючае месца на целе беларускай царквы.
Гэта з Берасця, з надрыўнага шва праваслаўнага і каталіцкага свету, у 1550­-х
раптам пачала крынічыць Рэфармацыя.
Мікалай
Радзівіл Чорны, берасцейскі ваявода і найбольш уплывовы вялікалітоўскі магнат,
абвясціў, што вяртаецца да простай веры ў Хрыста, заклаў першы кальвінскі збор,
друкарню, выдаў Берасцейскую Біблію гатычным шрыфтам, каб навярнуць да
евангельскага руху Польшчу… ды так заструменіла, што і праз стагоддзі, дацяпер
Берасцейшчына— край пратэстанцкіх грамадаў.
Якраз тут, на
зломе, у сутаргах, у крыках нараджалася найвялікшаяуніяза ўсе часы хрысціянскага падзелу, што
ахопіць бальшыню беларусаў, пакіне адчуванне болю на цэлыя стагоддзі і дасць
мільёны нашчадкаў ад Украіны да Канады і Аўстраліі.
Гэта яна, успоратая вострым жалезам берасцейская глеба, сталася
амбонам і для правадыра уніі, берасцейскага кашталяна Іпація Пацея— і
магілаю для ягонага яраснага супраціўніка, берасцейскага манаха Афанасія
Філіповіча, закапанага жыўцом у зямлю, прылічанага да святых пакутнікаў
праваслаўнай царквой, ды яшчэ і плахаю для езуіта Андрэя Баболі, якому
звар’яцелыя казакі павыбівалі зубы, вырвалі язык ды валасы, садралі скуру і
павесілі за ногі па­над скрываўленым долам…
Даруй
ім, Госпадзе, бо не ведаюць, што твораць!..
Білі
шведы, білі казакі, білі расейцы, білі палякі, білі немцы, білі бальшавікі…
Бурылі замак, палілі жыхароў, усаджвалі зброю на ўсю глыбіню, каб знішчыць беларускую
таямніцу.
І калі Расейская імперыя канчаткова расцяла Рэч Паспалітую
напрыканцы XVIII ст., нават пытання, дзе забіць цвік, не ўзнікала.
Увесь
стары горад быў выпалены «выпадковымі» пажарамі, храмы зруйнаваныя— і з
гэтай самай барвовай цэглы зубцамі, байніцамі і ўсёй пачварнай пашчай
ашчэрылася Крэпасць. Пад Цытадэллю былі пахаваныя ўсе 500 гадоў цывілізацыі
ВКЛ— і цяпер пусты горад, аднесены на дзве з паловай вярсты на ўсход,
будзе толькі здалёк назіраць за тым, як б’ецца ягонае старажытнае сэрца.
Так
Берасце сталася самай страшнай у гісторыі Беларусі, самай глыбокай ранай у
спляценні жылаў і нерваў Беларусі, Польшчы ды Украіны— раны з агромністым
іржавым цвіком Крэпасці.
Як тут білі,
плявалі, вялі скрозь кляцьбу Беларусь!.. Дзялілі і паласавалі, нібы рызы
Хрыстовы, кідалі жэрабя пра ейны лёс— і абвяшчалі тае рассячэнне не якім
іншым—Брэсцкім мірам. А потым па
жалезных літарах Пакту Молатава­-Рыбентропа ў верасні 1939-­га тут, тут, тут
забівалі, пячаталі страявым крокам на супольным парадзе гітлераўская ды
сталінская імперыі, брыгады Крывашэіна і Гудэрыяна.
Што
ж яна магла рабіць пад бомбамі Люфтвафэ ў чэрвені-­ліпені 1941­га, гэтая
Крэпасць— толькі паміраць і не здавацца.
Яшчэ
ўдар— і нацысты знішчаюць велізарнае гета: каб не нараджала больш берасцейская
рана ані стваральнікабрэсцкагаметаду вывучэння Талмуда Хаіма
Салавейчыка, ані матэматыка, асістэнта Эйнштэйна, Якава Громера, ані прэм’ера
адноўленай дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, Менахема Бегіна.
Яшчэ
ўдар— і горад засяляецца пасля вайны савецкімі вайскоўцамі…
Але менавіта яна, берасцейская рана, пры канцы ХХ стагоддзя з
Віскулямі раптам раскроіла «ад Брэста да Курылаў» увесь СССР— і адсюль жа
вырваліся найвастрэйшыя носьбіты пра­нізлівай, наскрозь празрыстай беларускасці:
філолаг класічнага правапісу Вінцук Вячорка, дырэктар беларускай службы радыё
«Свабода» Аляксандр Лукашук…
Ясны
знак раны і сапраўдны сцяг Берасця— бел­-чырвона­-белы.
Каб
прабіцца ад Бога да чалавека, Бога­чалавеку давялося даць прабіць Сябе.
«Ранамі
Яго мы ацаліліся»…
Ёсць гарады, у якіх, калі распластаешся нават на асфальце, табе
будзе грукаць у грудзі.
Ці ведаюць, ці
памятаюць сённяшнія трыста дваццаць сем тысячаў насельнікаў гэтага горада, дзе
Бог даў ім жыць? Ці ведаюць, што шчопць берасцейскага праху ў сутоцы Буга ды
Мухаўца пабывала і храмам, і крэпасцю, і чалавекам? І што кожнаму берасцейцу
дадзена аднойчы паспытаць раптоўна ўнутранае здрыганне, калі памяць раптам
разрываецца на крыжы, і, працятая, з пырскамі крыві і вады, расхінае табе ў зямной
ране браму— на неба, следам за Ісусам Хрыстом…
The post Беларуская глыбіня. Берасце ўкрыжаванае appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Вочы чорныя
Глянь, пачуй
мяне,
Госпадзе, Божа мой!
Прасвятлі мне вочы,
каб не заснуў я
сном смерці.
Псальма 12:4
Кіно не люблю, — кажа электрык Ігар, і слабы голас трымціць, згасае напрыканцы
словаў, — кнігі люблю. У кіно як пакажуць, так і глядзі… Жары, што даюць… А
кніга… Там сам уяўляеш, як хочаш.
І глядзіць скрозь цябе сваімі запаленымі ад
бяссоння чорнымі вачыма з­пад пасівелых броваў, высокі, кашчаваты, сутулы, як
быццам хоча сказаць яшчэ нешта, але потым ледзь бачна махае рукой — ай…
Электрык
Ігар — ад Бога. Бывае, бярэ на скла¬дзе лямпачкі або разеткі, рукі трасуцца,
пакуль запішаш — палова драбязы рассыпаецца па падлозе, а пачынае тэхнарыць,
паяць ды падлучаць — цуд. Большасць інжынерных вынаходак у гаспадарцы —
гіганцкія вентылятары, сарціроўкі з рэгулятарам хуткасці, прыстасовы для
захоўвання ды апрацоўкі бульбы, тэмпературны рэжым у сховішчах да градуса, ужо
не кажучы пра кабелі ды праводкі, — ягонае.
З
суседам­токарам (а такарка праз сценку з электрацэхам) Ігар як кот з сабакам.
Інтэлігент у тэхніцы, Ігар пагардліва фыркае на токара Валянцінавіча: «А,
гэтаму б толькі парэзаць ды заварыць!» У пачатку 2000-¬х быў Ігар адным з тых
партызанаў, хто разбіраў савецкі вайсковы гарадок: вёдрамі цягнуў у гаспадарку
цвікі, гайкі, медзь, аддана перакоўваў мячы на аралы… Заядлы заўзятар: футбол,
біятлон, тэніс ды ўсё, што ёсць. Заўжды катэгарычны: «Дваровая каманда», «Азаранка
здулася». Дома Ігар усё марыць усталяваць сістэму люстэркаў, каб з адчыненай
прыбіральні быў відаць тэлевізар: цяпер не прапусціш ані хвіліны.
Але
гарэлка. Запоі па некалькі дзён. Выхад — або праз галяк, калі ўжо няма чым
пахмяліцца, або ў шпіталь — платна 900 тысячаў праз кропельніцу.
Пры Саюзе людзі лепшыя былі, — ціха, утаропіўшы вочы ў падлогу, кажа Ігар.
Лепш
было, увогуле.
А
чым яму, Ігару, быў кепскі Савецкі Саюз? Маладосць — зорная. Родам з 1960¬х,
быў Ігар першым чалавекам у Пружанах: меў сінтэзатар «Ямаха», усе вяселлі або
канцэрты — Ігарок, давай!.. 35 рублёў савецкіх грошай, Ігар сыграе, спяе ў
мікрафон, ды наліваюць. Купляў матацыклы — «Ява», «Чызэт» — картынгі… А потым
надакучыла, у бэпэсээм здаў, грамату далі. Эх, страда¬эстрада! Піў Ігарок і з
Ціхановічам­Паплаўскай, і з Жорам Кандрацьевым… Быў час, быў век, была эпоха.
Ну, хіба калі працаваў выкладчыкам у
Пружанах, на Вялікдзень ставілі на «дзяжурства» каля царквы — вылоўліваць
студэнтаў, што ўпотай ходзяць да храма. І пасада была — дырэктар Дома культуры таго ж тэхнікума. Не які
там завклуба — дырэктар. І Дом культуры — двух-па-вяр­хо-вы!
Душа
па-ранейшаму лунае недзе там.
Гартаю
газету. Рэтра: «Ансамбль «Чараўніцы» праз 20 гадоў». Ігар падыходзіць — і
замірае па-над фотаздымкам. «О¬о, гулялі мы з імі… На гастролях у Пружанах».
Запальвае.
Газету не выкідай. Дым. Цыгарэта дрыжыць. Савецкае настальжы, чорна­белы нуар…
І вось ужо ціхенька, сабе пад нос: «І сніцца нам не рокат касмадрома-а­а…»
«Зямляне».
«Самацветы». Пугачова. Антонаў. «Ласкавы май». Канечне, «Песняры»…
Э, маэстра, давай, як там… Вочы чорныя, вочы страсныя!..
Што
замаўлялі ў Пружанах часцей за ўсё? «Машыну часу» земляка Андрэя Макарэвіча.
«Пакуль не
гасне свет,
Пакуль гарыць свяча…»
Эх,
сыграў бы, крануў бы клавішу зараз, каб тысячу сэрцаў забіліся… Ды, калі
рамантаваў сарціроўку, адзін дзеяч дзеля прыколу націснуў кнопку. І застаўся
электрык наш са скалечаным указальным пальцам на правай руцэ.
Калі Ігар зранку прыходзіць на працу —
удалечыні, ля бульбасховішча, з’яўляецца постаць чорнага ката. Ён няспешна, мякка ступае
насустрач Ігару праз увесь агромністы асфальтавы пляц, і ў гэты момант за
спатканнем чалавека і ката назірае ўся гаспадарка. Чорная істота перабірае
лапамі ўсё хутчэй, пераходзіць на бег і з размаху скача на грудзі электрыку.
Воплескі, захопленыя воклічы — і Ігар, быццам мадонна, з камячком на руках
знікае ў дзвярах электрацэха. Сёння ў нас на сняданак сасіскі і кефір — ад
смятаны чорны Кеша ўжо верне нос.
Не прыгожы ты мой, — шэпча Ігар, — але харошы…
Кеша
валяе дурня на сетках з бульбай, пільнуе ды ловіць мышэй і ластавак (звычайна
над імі круціцца і шчабеча цэлая сціжма), стала харчуецца ў таткі, а па дабаўку
ходзіць на поле, дзе працуюць жанчыны, строга ў абедзенны час… Ну, а за Ігарам
пачынаюць заўважаць ціхія каціныя звычкі.
Ходзіць
ценем. Робіць моўчкі, пашчоўквае выключальнікамі, толькі распісваецца за
разеткі ды метры дроту, адстаўляючы пакалечаны ўказальны палец — роспісам
трапяткім, быццам злоўленая Кешам ластаўка.
Стане,
як нешта забыўся. Глядзіць удалячынь. І позірк… Нібыта ён вышэй за гэта ўсё.
Не, не дзеля росту. Саліст за клавішамі на сцэне, перад ім мікрафон, а ўнізе —
увесь горад.
Быў бы я прэзідэнтам…. Расстраляў бы іх к чортавай мацеры, — абвяшчае Ігар, і з
заміраннем сэрца чакаеш, каго на гэты раз «іх».
Чыноўнікаў.
Апазіцыю. Спевакоў¬папсавікоў. Дэпу¬татаў. Журналістаў.
Не, сур’ёзна. Да сценкі, і ўсё!
Ігар,
Ігар…
Галоўнае,
гэты незабыўны позірк удалячынь.
І
— надтрэснутым голасам:
У Бога… веру… а можа, і не… А ў лёс веру. Лёс ёсць, усё перадвызначана.
А кім перадвызначана? Богам, выходзіць?
Ну, значыць, і Бог ёсць.
І калі ў сваім зашмальцаваным альпійскім каптуры Ігар
мілуецца з Кешам ды заглядае ў ягоныя прымружаныя кашэчыя зрэнкі, або калі
пакутліва моршчыцца і скалечанымі дрыжачымі пальцамі выкручвае ды ізалюе
праводку, каб даць святло — раптам, нібы з ударам току, бачым, як аднекуль з
глыбіні праз ягоныя чорныя¬чорныя вочы, праз чалавечае знемажэнне, вяселлі,
застоллі, застоі, запоі і ўсё пражытае жыццё глядзіць на цябе Ісус.
The post Беларуская глыбіня. Вочы чорныя appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Бабуля Марыя. Гісторыя аднаго жыцця
І гаворыць Ёй анёл:
«Не бойся, Марыя,
бо знайшла Ты
ласку ў Бога»
Лукі 1:30
Бабуля памерла.
Паклалі яе ў светлы пясок побач з мужам, маім дзедам-франтавіком, пад дубамі на высокім правым беразе Дняпра. Дняпро тут шырокі, ціхі, калі доўга глядзіш, здаецца, што крыж на могілках разам з вёскай адплывае кудысьці на Поўнач.
У нашай сям’і бабуля Марыя (або, як усе называлі, баба Маруся) была апошняй з галоднага ваеннага пакалення. Нарадзілася ў часы беларусізацыі, у 1926-м, пад Рагачовам.
Дзіцём ледзь ацалела ў галадаморы. У вайну з вяскоўцамі з роднай Крушынаўкі сышла ў лес. У партызаны? Не, проста ў лес, было страшна і кругом забівалі. Пра партызанаў гаварыла цішком, гледзячы кудысьці міма: «Розныя былі, унучак… Хтосьці мо й ваяваў, а каторыя хадзілі ў людзей апошняе забіралі». Не было чаго есці. Варылі і лебяду, і крапіву. Недаяданне, голад, прага пад’есці дасыта — мы ўжо і забыліся, як яно жарэ чалавека знутры.
Пасля вайны ў цельніку, знятым з забітага немца, і двух гумавых ботах рознага колеру, Марыя прыехала ў вучэльню ў Жыровічы. На ўсю стыпендыю купляла хлеба ды булачак, каб везці галодным сваякам — не заставалася грошай нават на квіток дахаты, ехала на падножцы вагона.
Потым уладкавалася на пошту і мусіла перавозіць вялікую торбу з лістамі лодкаю цераз Дняпро — масты стаялі ўзарваныя.
Гэта тады бабуля злавіла рукамі аграмаднага шчупака: увесну на залітым Дняпром лузе ў адной з пратокаў паўзло-перакочвалася паласатае «бервяно». Бабуля кінула торбу на сухое, упала пластом на пачвару, абняла яе і загаласіла на увесь свет: «А людцы! А родненькія! Ратуйце!..»
Выцягвала, смажыла ды ела таго шчупака ўся вёска.
І аднойчы пасля танцаў, з кавалерам, што няўклюдна пераступаў пратэзам, яны выцягнулі лодку на дняпроўскі пясок і зайшлі ў тую хату на крутым правым беразе, сярод ігрушаў, яблыняў ды вішняў, хату, у якой замест падлогі быў ток, хату, поўную пакінутых маёй памерлай ад тыфу прабабкай Таццянай дзетак.
— Пашкадавала я тады… не столькі яго, колькі малечу сіроцкую, — казала потым бабуля Марыя і ціха, стрымана ўсміхалася. Высокі, прыгожы дзед Павел ужо тады, 26-гадовы, быў без адной нагі, адцятай на фронце мінамётным выбухам па калена. І хай як заўгодна збыткуюць з кахання-шкадобы — я за, і заўжды буду за, бо сам унук шкадобы.
Потым, калі ў дзеда спаралізавала палову цела са здаровай нагой і ён мусіў перасоўвацца ў калясцы, адзінай здаровай рукой упарта сек дровы, прыбіраў на двары, лушчыў «квасолю» ды кукурузу — бабуля любоўна пасмейвалася й ціхенька ківала суседкам — бач, з адной рукой застаўся, а гаспадар. Кажу вам, гэта было каханне, хай сабе за семдзесят, але сапраўднае, перад якім хочацца проста заплюшчыць вочы.
Бабуля Марыя дала мне жыццё двойчы. Першы раз — калі нарадзіла сына Кастуся, майго бацьку, што даглядаў і дзеда, і яе апошнія гады. Другі — калі ўратавала мяне, гадавалага, ад смерці.
«Дактары ад цябе ўжо адмовіліся, — расказвалі бацькі, — Сказалі: куды, такая дызентэрыя, не жылец…» Прывезлі ў вёску — развітацца з бабуляю ды закапаць. «Ты быў маленечкі, сіненькі-сіненькі, і не еў анічоганькі, толькі енчыў, — згадвала бабуля. — Адпаіла цябе конскім шчаўем ды малачком». І бабуля Марыя ледзь заўважна пасмейваецца: перамагла-такі яе, злую смерць.
Калі агаломшаныя тата з матуляю прыехалі з аршанскага Пагоста, дзе тады жылі і працавалі, і радасна кінуліся мяне абдымаць, я з крыкам «Мама!» схаваўся на руках бабулі.
Жывыя, нават гарэзлівыя чорныя вочы, шчокі здаровага румянку, срэбная сівізна, каржакаватая постаць, і ўсё цела нахіленае наперад як супрацьвага ношы за плячыма.
Невысокая, ёмістая, зараджаная, яна паспявала ўправіцца ў хляве, і на гародзе, і на рэчцы з бялізнай, і на далёкіх п а й к а х з сенам для каровы, і збегаць у лес па чарніцы ды баравікі.
І гэта ёй, працаўніцы, каторая цягнула, лічы, дзве сям’і, сталінская дзяржава не выдавала пашпарта, каб замацаваць савецкі прыгон, ажно да часоў застою.
Неяк спрачаліся з бабуляй, на якой мове яна размаўляе. «Ай, можа й па-руску», — зухавата адбівалася яна. Некалькі дзён занатоўваў яе самыя ўжывальныя словы. Дзве траціны аказаліся чыста беларускія, 30% — трасянкі (расейскія словы з тэлевізара, прагавораныя з беларускай фанетыкай), астатняе — тутэйшыя дыялектныя.
«Мама, калі Вы прагаласуеце за Лукашэнку — Вашага ўнука Пашку пасадзяць», — яшчэ ў 2001 даводзіў ёй тата. Так бабуля Марыя стала выбаршчыцай дэмакратаў.
Цяпер, па яе смерці, адчуваеш пранізліва й востра: летнія месяцы, калі бацькі адпраўлялі нас у вёску, былі проста святам жыцця.
Унорыца. Вёска, выцягнутая ў дубах ды бярозах уздоўж высокага правага дняпроўскага берага. На дзень нараджэння бабулі Марыі, пад Вялікдзень, — быццам нявеста, у аблоках квітнеючых садоў, уся ў россыпах белых пялёсткаў… Каменка, малады лясок побач, поўны чырвонагаловых падасінавікаў і ўлюбёных бабуліных крэпкіх зялёных сыравежак… Рака. Неаглядная плынь вады, далёкі пошум маторак. Хата на беразе, з гарода прыступкі спускаюцца ў самы Дняпро, там калінавы зараснік і раптоўны выбух язміну…
Бабуліна Унорыца з яе гародам, кароўкаю, свежыной, сырадоем, рыбаю, ягадамі ды яблыкамі заўжды была раздоллем ядомага, раем сакавітае смакаты.
Бабуля, што недаядала ў сваю найлепшую пяшчотную пару, заўжды выстаўляла на стол усё, што было ў хаце — ад вяндліны ды кілбасаў, заліўное рыбы і вантрабянак да пірагоў, тваражкоў, ягадаў з цукрам і смятанкаю. Прападала ў бульбе ды ў лесе, здавала яблыкі, рабіла закаткі, размяркоўвала і ўраджай, і пенсію, і заробкі на кірмашы з грыбоў-ягадаў паміж сынамі і ўнукамі, нягледзячы на іх пярэчанні, каб, крый Божа, ніхто не застаўся галодны.
Колькі гадоў таму ў бабулі адабралі апошняга кабанчыка. Забаранілі сыны — бо васьмідзесяцігадовая, з анямелымі рукамі, яна ўсё надрывалася, цягала вываркі ў хлеў. Было шмат угавораў, крыку і слёзаў… Сышліся на курах.
Апошні месяц бабуля, каторая цэлае жыццё карміла ўсіх блізкіх, піла толькі ваду. Сцюдзёную-сцюдзёную. Нават ад булёнчыка ці кампоціка ёй рабілася млосна.
А вакол усё аж буяла, спела, налівалася сокам, смажылася да духмяніла…
І тады простая беларуская сялянка з біблейскім імем Марыя, падобная то на сястру Марфы, то на Марыю Магдаліну, то на Матулю Госпада, маці трох сыноў, бабуля сямёх унукаў і прабабка сямёх праўнукаў, стомлена легла ў светлы, амаль празрысты дняпроўскі пясочак. І паплыў над ракою крыж.
І паляцела душа, лёгкая-лёгкая, зрабіўшы развітальнае кола па-над плоднай, у яблыках белага наліву, кроплях парэчак, з пахам цёплага хлеба Унорыцай, над грыбной Каменкай, лугам, дзе пасвілі кароў, царквой у суседняй Азершчыне, туды, дзе нарэшце няма ані голаду, ані клопату, ані смерці — куды паклікаў Марыю Бог.
The post Бабуля Марыя. Гісторыя аднаго жыцця appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Дно душы
…Адчыняе глыбокае
з сярэдзіны цемры,
і выводзіць на святло
цень смяротны.
Ёў 12:22
Страшней за ўсё, што нас гэта ўжо не здзіўляе.
…Мамка трох сыноў п’е са сваімі падлеткамі, паруецца са старэйшым — і ходзяць удваіх у абдымку, цалуюцца, бутэлька ў руцэ, напаказ перад суседзямі на пружанскіх вуліцах…
…У п’яных бойках, якія ўспыхваюць за столікам у кавярні або на дыскатэцы, хлопчыкі-беларусы атрымліваюць то заточкай у сэрца, то разрыў унутраных органаў ад шалёных удараў нагамі, то раскроеныя кастэтам галовы.
…Кіроўца, крэпкі беларускі мужык, спалохана тэлефануе: падчас рамонту ў доме, дзе павесіўся ягоны дзядзька, знайшлі пад узадранай падлогай закладзенае ў кут яйка… Баіцца праклёну…
…Берасцейскі апазіцыйны дзеяч прапівае з сужыцелькай еўрапейскія гранты, і, каб не прышчамілі самога, здае паплечнікаў мясцовай «канторы».
…Хлопец, што дзяжурыць начамі ў гаспадарцы, прыкормлівае суку з вартавых аўчарак — і проста ў бытоўцы на агульнай канапе забаўляецца з ёй да раніцы…
…У адной з вёсак Лунінеччыны бабка, якой адмаўляюць даваць «на доўг» самагонку, крадком падпальвае з дзясятак «кропак», а калі міліцыя ўрэшце яе затрымлівае — у хаце знаходзяць спіс з астатнімі.
Спіс з астатнімі…
У кожнага беларуса, белага чалавека, свой чорны спіс.
Спрабуеш у гэтай багне дастаць да ўласнага дна… але засмоктвае пачуццё сваёй вышэйшасці… ганебны, дробязны разлік у словах і дзеяннях… успышкі пыхі… правалы з ззяючых Боскіх вяршыняў у бытавы грэх… асуджэнне ў слове, куды большае за твае тры гады абмежавання волі… сумятня думкі… тамленне духа…
Дно беларускай душы — балота. Як кажа геахімік Вячаслаў Сіўчык, балота — гэта такі ж біягеацэноз, як і іншыя: усе працэсы ідуць, але вельмі павольна. Гніенне — стагоддзямі. А пад траўкай ды кветачкамі — багна.
Што за нечысць гняздуе ў найглыбейшых нашых тайніках? Колькі бесаў, балотных, блатных ды глабальных кішыць і лунае вакол — шляхціцу Завальню і не снілася.
Што за пачварныя духі дыхаюць у ашчэрах ды вызверах злосці, ледзь толькі кладзецца тэлефонная слухаўка або бразгаюць дзверы? Колькі смяротных грахоў кідаюцца рваць наша сэрца пры адным толькі выглядзе бліжняга — і колькі ўжо даядаюць нас, варта толькі яму адкрыць рот!..
Які тут Лукашэнка, якая імперыя… Мы ціха і зацята гадуем самаўладнага тырана ўнутры сябе, і высільваемся пабудаваць сваю вавілонскую імперыю, хай сабе памерам з прысядзібны ўчастак, але каб да нябёсаў.
І так нясцерпна, так востра цягне гэта тут, сярод разбураных святыняў і раскаяных вернікаў, у райскіх зарасніках белавежскіх ваколіцаў, навылёт прашытых птушыным свістам, зіхоткіх ад дыяментавых росаў, з крывавымі сунічкамі на магілах паўстанцаў, на сонечных палях з балацявінай, дзе бітва Бога з д’яблам то разгараецца, то заціхае з кожным чалавечым пакаленнем…
Ці ёсць яно, дно беларускага грэху?
Беларускае пекла — не агнявая магма з фантанамі пырскаў, а тлеючы тарфянік.
Да чаго ён здольны дайсці, гэты белы народ з чорным нутром, да якога прадоння дакапацца пры заглыбленні ў роднае эга, да якога злачынства праваліцца, да якога часу трываць уласную невыносную заражанасць грэхам!.. За стагоддзі паганства, бязбожжа і фарысейства тоўшчы зла ў генетыцы і ментальнасці дасягнулі неабдымных значэнняў.
Кожнаму, хто марыць падняць Беларусь з багны, наканавана крок за крокам, спроба за спробай павольна, пакутліва і знадрыўна спасцігаць: выцягнуць сябе з балота за валасы немагчыма. Тут патрэбная сіла звыш.
«Чалавекам гэта немагчыма», — тройчы паўтарае Евангелле паводле Марка, Лукі і Мацвея.
Бо ўсё магчыма Госпаду.
The post Беларуская глыбіня. Дно душы appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Гуканне Хрыста
І ўсё, чаго не папросіце
Ў малітве з вераю,
Атрымаеце.
Мацвея 21:22
Слушна. Молімся.
Імгненна згадваем: побач хтосьці ёсць. Просім Госпада, ды Маці Боскую, ды святых… Плачам, нагадваем, грукаем у неба, крычым — аж пакуль нас не пачуюць..
А што мы робім, калі раптам блага краіне?
Хіба што цяжка ўздыхнём. От, маўляў, народ…
Народ, а як жа. Каму яшчэ яна патрэбная, гэтая няшчасная, быццам нема разяўленая пашча, зямля — мо аднаму Таму, Хто стварыў яе, Хто даў нам волю і выбар: маўчаць або гукаць, ныць або змагацца, сварыцца ці любіць, Хто Адзіны можа перавярнуць свет з галавы на ногі і з болю імгненна выплавіць радасць?..
Насамрэч маліцца за тых, хто побач, за тое, што адбываецца, — гэта як дыхаць. Есці. Піць. Калі малітва дасягае глыбіні, сувымернай з шэптам каханай або тэлефанаваннем матулі, і Бог пачынае гаварыць з намі.
І падзеі, і справы, і цуды жыцця тады расхінаюцца перад намі як адна суцэльная асабістая размова — з Ім.
Час глынуць неба. Нагбом. Акунуцца ўгару. Кожнаму, хто як умее. Хтосьці хай шэпча, хтосьці, здалёку — крычыць. Спавядацца. Прасіць. За ўсе нашы пракураныя беларускія лёгкія, залітыя беларускія горлы, вырваныя разам з мовай беларускія языкі, скрыўленыя беларускія вусны…
Паверыць і паклікаць Хрыста — значыць, адкрыць Беларусь. Усё чалавечае, усё нацыянальнае, усё Боскае тут адгукаецца і вымяраецца Хрыстом. Шукаць Яго, наследаваць, запытвацца, прасіць Яго ад усёй душы — гэта і ёсць беларускае вызваленне.
Той, хто любіць Беларусь настолькі, каб аддаць за яе жыццё, той, хто імкнецца пранікнуць у крыніцы, коды і тайны беларускасці, хто ўзіраецца ў глыбіні беларускай гісторыі і далячыні беларускай будучыні — у рэшце рэшт пачынае пазнаваць светлае аблічча Ісуса. Беларускае святло ператвараецца ў азарэнне, выхоплівае з цемры ўсю дрыжачую і захопленую душу і патрабавальна вядзе за сабой.
Паслухайце Барадуліна:
Ойча наш, што ў нябёсах,
Хай свяціцца імя Тваё
І ў зорах, і ў лёсах.
Хай прыдзе Царства тваё,
Як спатоля,
Хай твая ўсеўладарная
Збудзецца воля…
The post Беларуская глыбіня. Гуканне Хрыста appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Урад для народа
І, прыступіўшы, Ісус сказаў ім:
дадзеная Мне ўсякая ўлада
на небе і на зямлі.
Мацвея 28:18
– Ну хто там яшчэ… Па якім пытанні? Не бачыце, я заняты.
А хто тысячамі скупляе кватэры ў Мінску? Расейцы? Не, найперш — раённая ды абласная наменклатура — на дзяцей, жонак, зяцёў…
Каржакаватыя дзядзькі калгаснага выгляду з учэпістымі тлустымі пальцамі, носам-бульбінай і каменным выразам твару, народжаныя за Сталіным, або цётачкі нявызначанага ўзросту з металам у голасе і пышнай грудай колеру іржавага дроту на галаве.
Прызначаныя. Зразумела — калі б іх выбіралі людзі, людзям і служыць бы стараліся. А калі прызначаюць — служаць таму, хто прызначае. Наколькі ж глыбокая яна тут, у беларускай глыбінцы, прорва: адказныя за вёску, мястэчка, горад смокчуць з падсправаздачнага кавалка зямлі столькі, колькі ёсць моцы…
Цяперашняе абяцанае скарачэнне 13 тысячаў дзяржаўных службоўцаў (абвешчанае як «аптымізацыя») асуджанае застацца на паперы: стаўкі і паўстаўкі для сваякоў, штатныя адзінкі ў кабінетах або фікцыі «кадравікоў», «эканамістаў» і нават «псіхолагаў» у прыўладных бізнесах — напарсткі, у якія мясцовая бюракратыя за часы Лукашэнкі навучылася гуляць з заплюшчанымі вачыма.
Для Беларусі рэальная рэформа ўлады азначае не перасоўванні з крэсла ў крэсла, а сур’ёзную аперацыю на сэрцах.
Знешне ўсё проста. Выбары войтаў, павятовых старастаў ды кашталянаў, рэзкае скарачэнне штатаў — і забеспячэнне самаўрадаў грашыма. Бо самакіраванне — гэта адказнасць, падмацаваная бюджэтам.
Цяпер падаткі збіраюцца на месцах, ідуць у цэнтр, міністэрствы і ведамствы… Выплаты размяркоўваюцца — і назад, праз тую ж даўжэзную кішку: цэнтр-вобласць-райвыканкам-прадпрыемства… Чалавеку са сплочаных падаткаў пасля кругласуткавай вандроўкі па краіне вяртаюцца капейкі. А навошта безліч прамежкавых ступеняў? Слушна, каб лягчэй было адшчыпнуць або ўрваць. Адпаведна, «на месцах» застаюцца з пустымі кішэнямі.
Патрэбная дэцэнтралізацыя, якая карупцыю знішчае. На добры лад, падаткі дзеляцца на траціны. Траціна застаецца на мясцовым узроўні — у вёсцы, муніцыпалітэце мястэчка ці мікрараёна. Траціна — на рэгіён (не на савецкую вобласць, разлічаную з меркаванняў імперскага адміністравання ды ВПК, а на гістарычны, эканамічна ёмісты рэгіён — Аршаншчыну, Полаччыну, Піншчыну і г.д.). Траціну — на агульнанацыянальныя патрэбы.
Што дапаможа?.. «Закон Лінкальна». У свой час у Штатах увялі закон: грамадзянін, які даказвае факт карупцыі, атрымлівае 25% ад сумы скрадзенага. Як быццам знайшоў чалавек скарб — і здаў дзяржаве. Аналагі «Закона Лінкальна» ашчаджаюць у заходніх краінах дзясяткі мільярдаў у год — бо чыноўнікі баяцца красці. Ведаюць: пільныя грамадзяне з задавальненнем паведамяць куды трэба і не збаяцца.
Пара, пара беларусам пазбаўляцца і ад калгаснага «ўсё вакол нічыйнае, усё вакол маё», і ад шчасця «красці, красці, красці». І ад ілжывай сарамлівасці, быццам выкрыццё злодзея тоеснае панятку «стучаць».
Ясна, што ўсё не так проста — бо залежыць ад чалавека.
Такім чынам, хто там яшчэ? Па якім пытанні?..
І ў гэты момант высвятляецца: начальнік сядзіць у кожным з нас. Сядзіць моцна, усім карэннем, за тым жа родным савецкім дубовым сталом… І спакуса ўладай, хай невялікай, вечнае рэха трэцяга спакушэння, якім выпрабоўваў Ісуса сатана, — жыве, як і Беларусь, вечна.
Дзе ж возьмуцца дзясяткі тысячаў сумленных і адказных беларусаў, здольных служыць, а не красці, хлусіць, душыць і не пускаць?..
У Беларусі ёсць толькі адна масавая супольнасць людзей, якія вучацца, стараюцца і ўмеюць такія спакусы пераадольваць. Цэрквы. Вернікі — праваслаўныя, каталікі, пратэстанты.
У разбураных вайной, са спаленым фашызмам і нацызмам сумленнем Нямеччыне ды Італіі менавіта вернікі, што каяліся або вызваляліся з канцлагераў, сталіся маральнай базай для адраджэння — і далі пачатак магутнай плыні хрысціянскай дэмакратыі, і паднялі народы з руінаў.
У сённяшняй Беларусі мараль разбураная ў яшчэ большай ступені, чым старадаўнія замкі і сядзібы. А значыць, пара згадаць: у часы ВКЛ краіна кіравалася радамі, магістратамі, староствамі вернікаў (дзе праваслаўныя, каталікі і пратэстанты з агульнай згоды мянялі адзін аднаго штогод) — і сумленная ўлада сцвярджала вяршэнства закона ды справядлівасці.
Бо там, на небе, за беларускія мястэчкі, гарады і рэгіёны спытаюць не з сённяшніх старшыняў райвыканкамаў або намеснікаў начальнікаў па ідэалагічнай працы: баюся, там мы іх не ўбачым. Спытаюць з нас — тых, хто любіць Беларусь і верыць у Бога.
Куплін
The post Беларуская глыбіня. Урад для народа appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Кроў і віно кахання
Пакладзі мяне як пячатку на сэрца сваё,
пакладзі на руку,
як пярсцёнак,
бо каханне, як смерць, — моцнае,
рэўнасць, як пекла, —
лютая,
стрэлы яго —
стрэлы агнявыя,
яно — полымя непагаснае.
Найвышэйшая
Песня Саламонава 8:6
Як і ўсякае сапраўднае каханне, гэтая гісторыя была прадвызначаная.
Яму пайшоў чатырнаццаты год — узрост абмежаванай адказнасці паводле крымінальнага кодэкса, — калі ў Беларусі зацараваў Лукашэнка.
Па тэлеку перадавалі інаўгурацыю, краіна адзначала надыход самаўладдзя на бліжэйшыя гадоў васямнаццаць, а ён, адзінае дзіцё беларускай сям’і, выхаваны ў Магаданскай вобласці, пратусіў свой дзень нараджэння ў двары, з хлопцамі, з якімі хадзіў біцца на «раён». Пройдуць тыя самыя 18 гадоў, і апошнія дні нараджэння ён будзе сустракаць за кратамі: то ў Шклове, то ў Горках, то ў Глыбокім — бо хоча быць вольным нават у зняволенні.
Яна ў тым самым 1994-м яшчэ блукала пешкі пад сталом,
але дзень яе нараджэння, 2 жніўня, праз тыдзень пасля абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці, на Іллю і Дзень дэсантніка, з адпаведным знакам задыяка ды імем, якое перакладаецца як «уваскрасенне» — не пакідалі ніякіх сумневаў: расце львіца, спецназ у спадніцы, гатовая адчыняць неба для праліўных дажджоў і абвяшчаць кары загрузлым у грэху царствам.
Ён, вулічны баец з сэрцам Робін Гуда, кінуўшы свой аграрны ўнівер, прыехаў у Мінск змагацца з рэжымам — і выклікаў бы «на разы» любога, хто асмеліўся б сказаць, што ён не мае сілаў змяніць тут і цяпер увесь свет.
Яна, гламурная сталічная дзяўчынка, у якой раптам уваскрэсла дэсантніца з прарочым дарам, крычала на дэманстрацыях ды прарывалася праз кардоны ў пошуках сэнсу жыцця — і ўрэшце знайшла яго ў Маладым Фронце.
Калі вы думаеце, што ў гэты момант успыхнула палкая жарсць і позна ўвечары пасля шточацвярговай сходкі ў эмэфаўскай штаб-кватэры ўжо можна рыўком завешваць шторку — значыць, нічога вы не ведаеце ані пра МФ, ані пра нашых герояў, ані пра сапраўднае каханне.
Увогуле, гісторыі шчаслівых маладафронтаўскіх раманаў — юрыста-«вясноўца» Валянціна Стэфановіча і завадатаркі эмэфаўскіх чырлідараў, стваральніцы сайта dzietki.org Аліны Шалінай, рэдактара «Маладзёвага весніка», прыгажуна Цімы Дранчука і маладафронтаўскага амура, журналісткі «Камсамолкі»Волі Анцыповіч, віртуознага праграмайстра Аляксея Чарняева і харызматычнай кіраўніцы няўрадавых арганізацый Алёны Валынец, палітвязня, паэта Алеся Кіркевіча, якога забіралі за Плошчу праз некалькі дзён пасля вяселля з Надзеяй Крапівінай — часам круцейшыя за сюжэт фільма «Жыве Беларусь!».
Але «Дашкевіч+Палажанка» — love story, накалам і драматызмам параўнальная хіба што са шчасцем Барбары Радзівіл, таемна павянчанай з каралём Жыгімонтам Аўгустам, ці каханнем з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага да «Марысі чарнабровай».
Вакол Змітра, нашчадка вядомага шляхецкага роду, адкуль ваявода ВКЛ Яўстах Дашкевіч і кампазітар, аўтар музыкі да «Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» ды «Сабачага сэрца» Уладзімір Дашкевіч, — сотні захопленых паплечніц ды прыхільніц у фронце, на працы, у царкве… Вакол пякучай брунеткі, стылёвай Настачкі, у сябрах, у сацыяльных сетках ды на вечарынах — сотні прыгожых, забяспечаных, густоўна апранутых хлопчыкаў. Няўрымслівы, дзёрзкі і ўпарты Зміцер. Настойлівая, моцная «сталёвая лэдзі» — Настачка. Абое — яскравыя лідары. У кіраўніцтве МФ ужо праблісквала немінучая схватка.
Але Госпад вырашыў усё нечакана.
Тут было ўсё: і ягонае паліто, аддадзенае ёй у РАУСе, калі разводзілі па камерах, і раніца на даху, дзе падымалі бел-чырвона-белы сцяг — «Горад наш!» — і палітычныя спрэчкі да хрыпаты, і замерлыя на паўслове перасохлыя вусны, і раптоўнае прадонне ў позірку.
Пяшчота. Рэўнасць. Крыўды. Дараванні.
Зміцер, які на адных «сутках» адседзеў у суме паўгода, асуджаны ў 2006-м на паўтара года за кіраўніцтва незарэгістраваным Маладым Фронтам, за дзень да Плошчы ў выніку правакацыі адпраўляецца ў турму і глядзіць у вочы следчым, якія з крывой усмешкай расказваюць яму пра Настачку.
Настачку, студэнтку паліталогіі ЕГУ, намесніцу старшыні МФ, у 2007-м асуджаную паводле той жа 193.1, схопленую пасля Плошчы, вязуць у «амерыканку», дзе даюць чытаць паказанні на Змітра.
І, здавалася б, усяго-ткі справаў… Яму — напісаць адзін сказ у пустой паперцы, а ёй — папрасіць яго не ўпірацца, забраць ягоны пашпарт ды ехаць чакаць, пакуль адчыніцца ЗАГС.
Але насамрэч каханне — гэта калі ты гатовы аддаць сябе на спаленне дзеля таго, каб застацца вартым каханага.
Зміцер не хоча даседжваць ціхенька свае тры месяцы да снежня — і не выконвае незаконных загадаў, і адмаўляецца падпарадкоў-вацца адміністрацыі, ідзе на прынцып. Ён ведае, што змаганне можа затрымаць сустрэчу з каханай на гады — але паводзіць сябе як Мужчына.
Менавіта такіх Мужчынаў кахаюць такія дзяўчаты, як Наста.
Можна толькі здагадвацца, як разрываецца яе сэрца. Але маладая выцірае слёзы, каб ніхто не бачыў, знарок выстаўляе ў фэйсбук усмешлівую фотку і зноў едзе з адвакатам у калонію, складае бясконцыя скаргі, ладзіць марафон салідарнасці, штодня абзвоньвае праваабаронцаў, кіруе Маладым Фронтам — і піша, піша Змітру лісты.
Дойдзе? Ці ён зноў у ізалятары, дзе перапіска забароненая?..
Пакуль Зміцер сядзеў, Настачка двойчы (пад умоўным тэрмінам!) трапляла на «суткі» за акцыі ягонай падтрымкі.
З васьмі гадоў знаёмства чатыры яны па розныя бакі турэмных сценаў.
Дашкевіч, невінаваты і абвінавачаны, апляваны і асуджаны, цягне свой крыж. Як Ісус.
Ён і яна — са знакамітай евангельскай царквы «Ян Прадвеснік». Яна ўвесь час моліцца за яго. Ён кожны свой ліст завяршае цытатай з Бібліі.
І як гартуецца, як кшталтуецца дух на гэтых крыжовых шляхах, сярод чалавечай роспачы і злосці, у смуродных адстойніках, у бяссонных, ахрыплых этапах, «прэс-хатах» ды карцарах, дзе не паспіш на бетоннай падлозе ад холаду… У якую волю, якую моц пераплаўляецца страчанае здароўе ды спалены час…
І якое каханне выкоўваецца сярод гэтых векавых камянёў ды ржавых кратаў!
Якое новае жыццё спее ў гэтых сэрцах, што не бачаць адзін аднаго, але так моцна б’юцца разам!
Толькі любоў, якая перасягае разуменне, і пачуццё, гатовае ахвяраваць сабой, урэшце падымаюць сцяг па-над цэлай краінай.
Пакуль жывыя такія сэрцы, пакуль беларусы і беларусачкі здольныя так аддаваць сябе адно аднаму — нас будуць біць, таптаць, высмейваць і рваць адчаем.
Але пакуль яны жывыя, такія сэрцы, як у Змітра і Настачкі, — нікому, вы чуеце, нікому не ўдасца перамагчы ў беларусах Бога.
The post Беларуская глыбіня. Кроў і віно кахання appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Эра інжынераў
Калі Гасподзь не збудуе дома,
Марна працуюць будаўнікі яго.
Псальма 126:1
Ён можа, злёгку прымружыўшы вочы, назваць на памяць завадскую маркіроўку дэталі ці агрэгата, мабільны нумар свайго калегі альбо стацыянарны пастаўшчыка. Ён тут і механік, і запраўшчык, і адказны за тэхніку бяспекі, і таваразнаўца, і маркетолаг, і, калі трэба, кіроўца. Машыны ў рэйс? Зламаўся камбайн? Праверка пажарных або энергетыкаў?..
— Максі-і-імавіч!..
— Была ж калісьці Рэч, — задуменна кажа тады Максімавіч, — Паспалітая!
Выразнае «ліцвінскае» вымаўленне спалучаецца ў ім з абрывістай дакладнасцю, а ў дзеканні і цеканні звініць, адціквае гадзіннікавы механізм кшталтаванай тысячу гадоў беларускасці.Нацыянальны сплаў цвёрдасці і пяшчоты пераліваецца проста ў максімавічавым твары: то халодны бляск вачэй, падкрэслены лініяй падцятых вуснаў і засечкамі зморшчынак, калі ён разбіраецца ў транспарцёры, то затуманены мяккасцю позірк і скругленне ўсіх рысаў, амаль дзіцячае, калі ён гаворыць пра старадаўнюю беларускую прыгажосць.
Максімавіч — інжынер усё жыццё: ад маладога спецыяліста ў родных «Зеляневічах» да цяперашняга галоўнага ў гаспадарцы з мільярднымі абаротамі ды двума дзясяткамі машынаў. Працуе Максімавіч бесперапынна і бесперабойна, што той камбайн. Гадзінамі на тэлефоне, заказвае, потым бегма на запраўку, потым у кантору афармляць акты ды справаздачы, вось ужо клічуць кудысьці да прычэпа даць рады зваршчыкам; секунду выцірае спэцканыя мазутай рукі газетай — і ўжо з галавой у каталогу, вышуквае нейкі ролік з бульбакапалкі.
Асноўная цяжкасць, кажа Максімавіч, людзі. «П’юць, разгільдзяйства, ну куды гэта — інжынер бездапаможна разводзіць рукамі, — і як з імі па¬другому, разумееш… Вось у чым тут пытанне».Максімавіч — зацяты дэмакрат; зрэшты, сярод інжынераў гэта, нароўні з крытыкай начальства, — карпарацыйны «добры тон». Увесь час прыносіць пачастункі: то пірагі, якія робіць ягоная жонка, то закруткі, то печыва. «Выкладвай бокі [набірай вагу. — «НН»], Канстанцінавіч, — смяецца ён, — будзеш памятаць нашу Берасцейшчыну».
На непітушчых, мазгавітых, цёртых інжынерах, аграномах ды заатэхніках трымаецца ўся сённяшняя беларуская сельская гаспадарка. Рабочыя ды калгаснікі співаюцца, кіроўцы перамяшчаюцца з месца на месца ў пошуках сезоннага заробку, прадпрымальнікі ірванулі на Расею, моладзь у горад…А тут, на зямлі, застаюцца хіба яны, апошнія рыцары старога гарту.
Агулам інжынерна-тэхнічныя работнікі ды менеджары сярэдняга звяна — ключавы клас у справе ажыццяўлення рэформаў. І рэч не столькі ў іх ролі прывадных рамянёў тэхналагічнай мадэрнізацыі, колькі ў здольнасці прыняць новую маральную платформу і стаць апірышчам капітальнага рамонту для закліненай стра¬хам, зношанай хлуснёй, раз’едзенай абыякавасцю ды крадзяжом беларускай душы.
Рэч у тым, што для інжынера двойчы два роўна чатыры. Ёсць законы матэматыкі, фізікі, псіхалогіі, і абысці іх будзе сабе даражэй. Калі штосьці скрасці — потым гэтага ж не хопіць; калі не даплаціць — людзі паўцякаюць; калі схлусіць — расхлёбваць давядзецца самому.У кожнага сапраўднага інжынера гэта ў крыві. Інжынеры — той рэдкі тып людзей, якія цікавяцца партыйнымі праграмамі і з кім варта паспрачацца хаця б дзеля таго, каб пачуць не выплеснутыя эмоцыі, а аргументы. Ім можна лагічна абгрунтаваць беларускамоўнасць. Яны здольныя слухаць. Яны гатовыя цвяроза пагаварыць пра Бога. Для іх даступная евангельская тэхналогія адказнасці: не рабі іншым таго, чаго не жадаеш сабе.
Таму пружанскія інжынеры і разумеюць адзін аднаго з паўслова, калі перасякаюцца на складзе запчастак.
«Чуў, учора галоўрач сабраў дактароў, жонка мая была. Кажа, год эканоміі — пішыце мне заявы, што згаджаецеся дзяжурыць бясплатна». — «Ага, дык цяпер у нас замест клізмаў піпеткі будуць ставіць, раз год эканоміі?» — «Канечне, затое ў райвыканкаме эканомяць — «туарэгі» ды «лексусы» за народныя грошыкі».
Зацемім дарэчы: інжынеры, жанатыя на доктарках ды настаўніцах — з’ява наколькі тыповая, настолькі і шматзначная.
«Як жа ён дастаў!» — кажуць міжсобку… Не, яны глядзяць «Белсат» і чытаюць «Народную Волю», але папракаць, што адкрыта не пратэстуюць, язык не павернецца: на іх і так трымаецца якая-ніякая вытворчасць ды астатняя інфраструктура.За апазіцыю тут на словах — дык у Пружанах, акрамя словаў, ад дэмакратаў, лічы, нічога і не бачылі. Усё заканамерна — інжынер уключыцца толькі тады, калі гэта будзе мэтазгодна.
Тэхнары з прадпрыемстваў ды калгасаў, будаўнічых арганізацыяў, дарожнікі ды энергетыкі, улучна з кваліфікаванымі працоўнымі — аграмадны пласт рабочай інтэлігенцыі.
Менавіта яны, інжынеры і майстры, — ключы запальвання ў махіне масавай свядомасці нацыі. Адказнасць, дакладнасць, эфектыўнае выкананне, кантроль, лагістыка, аптымальнае размеркаванне часу і сілаў, досвед, словам, уся механіка пераменаў — у руках, галовах і сэрцах гэтых ператвораных у знадрыўныя машыны мужчынаў.Як жа шкада ўсіх, хто адзін у полі ваяр, выбіваецца з сілаў, аддаючы сябе жалезу, шклу ды каменю… Як шкада соцень тысячаў поўных жыцця і здольных на большае!..
І як жа патрэбная нам цяпер — і краіне, і руху, і кожнаму мястэчку — тая правільнасць і грунтоўнасць, дакладны разлік і вырабленая паслядоўнасць, ясны адказ і здаровы глузд, якія ўклаў у моцных і талковых тэхнароў-беларусаў Творца ўсяго існага, Галоўны Інжынер Сусвету, Госпад Бог…
The post Беларуская глыбіня. Эра інжынераў appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).
Беларуская глыбіня. Бацюшка Баброўскі
Ісус сказаў яму:
Я — і шлях, і праўда, і жыццё;
ніхто не прыходзіць да Айца,
як толькі цераз Мяне.
Евангелле ад Яна 14:6
У самым сумежжы, сутонні ды міжмоўі беларускае глыбіні, у туманнай смузе ваколіцаў Белавежскай пушчы калісьці маліўся, прамаўляў і даспяваў да сустрэчы з Богам бацюшка беларускага Адраджэння, знакаміты багаслоў, славіст і знаўца 17 моваў, грэка-каталіцкі, а потым і праваслаўны святар айцец Міхаіл Баброўскі.
Ягонае Шарашова на ўзлеску Пушчы, на мяжы палешукоў з ліцвінамі — адно з тых месцаў, дзе пульс беларускасці можна адчуць літаральна адным дотыкам: кранаючы сцены драўлянай Петрапаўлаўскай царквы ды званіцы, зробленыя без адзінага цвіка, перагортваючы пажаўцелыя, цялеснага колеру, старонкі Шарашоўскага Евангелля, перапісанага ад рукі ў Залатым веку XVI ст, шапаткія, дрогкія старонкі калісьці напрастольнай Кнігі ў тутэйшай царкве, а цяпер адной з перлінаў мінскага Мастацкага музея, ці, стоячы перад абразамі, створанымі майстрамі шарашоўскай школы ў 1760—80 г., дзе святыя, падобныя да палешукоў, быццам бы дыхаюць і моляцца разам з табой.
Баброўскі, які пражыў у Шарашове другую палову жыцця і быў тут пахаваны, нарадзіўся ў Вульцы пад Бельскам — па той бок Пушчы.
Сын грэка-каталіцкага святара, выхаванец драгічынскіх піяраў, адзін з найлепшых навучэнцаў Віленскай духоўнай семінарыі, брэсцкі канонік, пасля працяглых еўрапейскіх падарожжаў стаў доктарам тэалогіі, магістрам філасофіі, прафесарам экзэгетыкі ды герменэўтыкі Віленскага ўніверсітэта. Сябра Археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага і Лонданскага, азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і расейскіх старажытнасцяў пры Маскоўскім універсітэце, Баброўскі ўсё сваё жыццё цягнуў з забыцця Беларусь. Пачынальнік ска-рыназнаўства, даследнік дзейнасці Федаровіча ды Мсціслаўца, перша-адкрывальнік знакамітага Супрасльскага зборніка, айцец Міхаіл Баброўскі ў пачатку ХІХ ст. заснаваў у Віленскім універсітэце беларускі гурток — і, паводле сучаснага гісторыка Алега Латышонка, зрабіўся адным са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэі.
Падазраванага па справе філарэтаў і філаматаў Баброўскага разам з Даніловічам ды Лялевелем адхілілі ад выкладання — і, сасланы ў тады яшчэ базыльянскі манастыр у Жыровічах, ён заклаў там знакамітую Літоўскую духоўную семінарыю.
Цікава, што беларускай мовай прафесар Баброўскі лічыў падляшскі дыялект без акання, дзекання, цекання, з мяккімі дь ці ть ды поўнымі канчаткамі інфінітываў (напрыклад, «ходіті»). Пасля паўстання 1830—1831 яго, аднаго з найбуйнейшых у тагачаснай сусветнай навуцы славістаў, уладальніка ўнікальнай бібліятэкі ў 20 тысяч тамоў, саслалі яшчэ глыбей на ягонае ўлюбёнае Падляшша — прыхадскім святаром у Шарашова.
«Уз’яднанне» грэка-каталіцтва з расейскім праваслаўем айцец Міхаіл перанёс пакорліва і годна. Так і чуеш сярод гвалту, здрадаў і ўзаемных абвінавачванняў «разбору уніі» ягоны ціхі голас: «Ці яны, ці мы схізматыкі, аб гэтым судзіць не нам, а Богу».
Баброўскі да скону хрысціў, служыў, прычашчаў і вёў набажэнствы па-беларуску, і заставаўся са сваім народам да самае смерці ад халеры падчас эпідэміі ў 1848-м.
Царква Баброўскага, Берасцейская унія, у нетрах якой за два з паловай стагоддзі і саспела найноўшая беларускасць, таксама пакутліва памірала — але адначасна, аддаючы мільён вернікаў Касцёлу, нараджала беларускую плынь у каталіцтве, і, прымаючы расейскае праваслаўе, пад спудам захоўвала дух свабоды і ціхай светліні.
Асоба Баброўскага яднала тое, што кроілі і рэзалі па-жывому. Краіну. Народ. Царкву.
І вось цяпер, сёння, зноў прарастае унія з беларускіх глыбіняў дзівоснымі кветкамі — такімі, як берасцейская супольнасць «Мараната» з аднайменным музычным гуртам… Надзвычайная з’ява нават для сучаснага грэка-каталіцтва: маладзёвая харызматычная грамада з беларускімі, расейскімі, габрэйскімі спеўнымі малітвамі, са старажытнымі біблейскімі мелодыямі, «танцамі пра-слаўлення» ва ўзорыстых строях ды нават выразным хрысціянскім рэпам.
Галоўная беларуская грэка-каталіцкая газета, глянцавая, каляровая «Царква», выходзіць менавіта тут, на радзіме уніі.
Размаўляеш з яе рэдактарам — усмешлівым, жвавым і поўным дасціпнай дасведчанасці Ігарам Бараноўскім — і разам з сугуччам прозвішчаў Баброўскі-Бараноўскі, разам з цёмнымі іскрыстымі вачыма пазнаеш той самы адкрыты і шчодры тып глыбокага беларускага верніка сумежжа, які так прыцягваў філаматаў ды філарэтаў у Віленскім універсітэце…
А далёкая сваячка шарашоўскага ссыльнага бацюшкі, Марына Баброўская з мінскай суполкі «Легіёна Марыі» моліцца за Беларусь ля колішняга уніяцкага касцёла Святога Язэпа на Плошчы Волі…
Ідучы па слядах Баброўскага, згаджаешся з вядомым хрысціянскім выслоўем: «Нацыянальная ідэя — гэта не тое, што народ думае пра сябе ў часе, а тое, што Бог думае пра гэты народ у вечнасці».
Выяўленне Ісуса ў Беларусі — у людзях, па-дзеях, святынях, ува ўсёй нашай непаўторнай, светлай, гарманічнай беларускай форме — і ёсць сэрцам беларускасці.
Кожнаму беларусу, як назваў нас калісьці Баброўскі, варта глядзець углыб сябе… І там, у балацявінах і гушчарах душы, дзе варушыцца і баліць заблытанае сумленне, дзе ные прага прыгожага і сапраўднага, дзе так цяжка выбрацца з перапляценняў стомы і грэху, у запушчанай беларускай Пушчы намацваць крынічку святла вечнай нябеснай Радзімы.
Усё проста, паверце айцу Міхаілу: Беларусь жыве там, дзе жывы Хрыстос.
The post Беларуская глыбіня. Бацюшка Баброўскі appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).