Вайцюшкевіч, Бартосік і Мельнікаў выступяць на вечарыне памяці Алеся Чаркашына

02.03.2016, 08:11  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Вайцюшкевіч, Бартосік і Мельнікаў выступяць на вечарыне памяці Алеся Чаркашына
У чацвер 3 сакавіка - паўгады па сябры БХД, Алесю Чаркашыну, які загінуў як вайсковы капелан ва Ўкраіне ў зоне АТО.

А 18.00 на Чарнышэўскага, 3 - вечарына: збор сродкаў на помнік Алесю.

Праект распрацаваў выдатны скульптар Гэнік Лойка.

У праграме - выступы вядомых беларусаў і бардаўскі канцэрт памяці Алеся. Чакаем Змітра Вайцюшкевіча, Змітра Бартосіка, Змітра Захарэвіча, Арцёма Сітнікава і Андрэя Мельнікава.

Уваход вольны.

Запрашаем усіх жадаючых.

Навіны па тэме