У Капылі дазволілі мітынг да Дня Канстытуцыі
У Капылі каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віктару Дашкевічу дазволілі правядзенне мітынгу да Дня Канстытуцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік БХД у Менскай вобласці Павал Пракаповіч.
З астатніх гарадоў вобласці, дзе былі пададзеныя заяўкі на мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі, пакуль прыходзяць толькі адмовы. Усяго заяўкі былі пададзеныя ў дзесяці населеных пунктах.
Мітынг адбудзецца з 11:00 да 12:00 15 сакавіка ў скверы па вуліцы Партызанская (пойма ракі Каменка) у Капылі. Запрашаем усіх да ўдзелу ў мітынгу.
Нагадаем, што ў 2015 годзе ў Капылі быў дазволены пікет супраць парушэнняў Канстытуцыі.